Вы тут

Узнікла ідэя аб новым экскурсійным аб'екце на Браслаўшчыне


Гiсторыю можна падаваць па-рознаму. Напрыклад, можна распавядаць, што Першая сусветная вайна была адной з самых знiшчальных у гiсторыi роднага краю, бо на захадзе Браслаўскага раёна праходзiў фронт. Тысячы беларусаў былi прызваныя ў войскi, многiя загiнулi або трапiлi ў палон. Жыхарам прыфрантавых вёсак давялося стаць бежанцамі, а пасля вяртання адбудоўваць гаспадарку на спустошанай зямлi.


Актыўныя баi на Браслаўшчыне iшлi каля двух гадоў. Як нямецкi, так i расiйскi бакi надавалi гэтаму ўчастку асаблiвую ўвагу, сведчанне таму вузкакалейкi, праведзеныя для ўстойлiвага забеспячэння войскаў. Дакументы архiваў захоўваюць iнфармацыю пра тыя часы. Так краязнаўца, настаўнiк гiсторыi з Браслава Вiктар Бунта i яго вучань Мiхаiл Данiлаў, навучэнец ДУА «Кансталiнская яслi-сад — базавая школа Браслаўскага раёна» Вiцебскай вобласцi знайшлi iнфармацыю, што 27 жнiўня (9 верасня па новым стылi) 1916 года каля маёнтка Бяльмонты (сучасныя Ахрэмаўцы) разбiўся падбiты немцамi расiйскi ваенны самалёт. Факт не адзiнкавы, падобнае адбылося i побач з Мяжанамi. Але юны даследчык пачаў капаць глыбей i высветлiў iмёны герояў. Адзiн з iх, Анiсiм Панкратаў — чалавек, якi першы ў Расiйскай iмперыi (з 1911 па 1913 год) здзейснiў кругасветнае падарожжа на ровары.

I вось гiсторыя паўстае перад намi па-новаму: мы даведваемся, каго знiшчыла вайна, якiм марам не дала спраўдзiцца. Трэба сказаць, што работа, якую правялi браслаўскiя школьнiкi, была адзначана дыпломам другой ступенi на рэспублiканскiм конкурсе «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Усяго ж на рэспублiканскi этап было адабрана больш за 70 праектаў, падрыхтаваных юнымi даследчыкамi.

На «авантуру» Анiсiма падштурхнула нататка ў газеце, дзе паведамлялася, што Мiжнародная федэрацыя веласпорту заснавала прыз — «Дыяментавую пальмавую галiнку» для спартсмена, якi першы аб'едзе ўсю Еўропу.

Назапасiўшы грошай, юнак у пачатку лета 1911 года выбiраецца ў падарожжа, якое аказалася сур'ёзным выпрабаваннем. На шляху па Сiбiры i Урале яго палохалi звяры, рабаўнiкi i нават сяляне глухiх вёсак iншы раз сустракалi вандроўцу градам камянёў. Пад Краснаярскам на яго напалi зладзеi, а калi пабачылi, што ў хлопца ў кашальку ўсяго два рублi, адпусцiлi. У канцы лiстапада 1911 года ён прыбыў у Пецярбург, а затым праехаў праз Усходнюю Прусiю, Швейцарыю, Iталiю, Турцыю, Грэцыю, зноў Турцыю i Iталiю, Францыю, Паўднёвую Iспанiю, Партугалiю i Паўночную Францыю. На пароме веласiпедыст перабраўся ў Англiю. У дарозе Панкратаў даведаўся, што ўзнагарода Мiжнароднага веласаюза ўжо знайшла свайго гаспадара. I тады загартаваны цяжкасцямi юнак вырашыў прадоўжыць сваё падарожжа як кругасветнае i на параходзе адправiўся ў Паўночную Амерыку, «перарэзаў» яе з усходу на захад. З Сан-Францыска накiраваўся морам у Японiю, а пасля ў Кiтай.

У час падарожжаў хлопец стараўся зарабiць грошай на далейшы шлях. Часам яму дапамагалi землякi, ён удзельнiчаў у шматлiкiх спаборнiцтвах па барацьбе i веласпорце. А ў Амерыцы, каб набыць бiлет да Японii, Панкратаву прыйшлося папрацаваць партовым грузчыкам.

За два гады i 18 дзён падарожнiк пераадолеў 50 тысяч кiламетраў, змянiў 53 покрыўкi, чатыры сядла, два руля, 11 ланцугоў i 750 спiц. На фiнiшы землякi сустрэлi яго як героя, аб iм пiсалi шматлiкiя газеты i часопiсы. У канцы 1913 года Мiжнародная федэрацыя веласпорту ўручыла яму ганаровую ўзнагароду.

I тады юнак паставiў перад сабой новую мэту — ажыццявiць кругасветнае падарожжа на самалёце, i паступiў на вучобу ў Гатчынскую афiцэрскую паветраплавальную школу. Але пачалася Першая сусветная вайна, яна прымусiла Анiсiма Пятровiча стаць ваенным лётчыкам.

За два гады вайны Панкратаў быў узнагароджаны трыма Георгiеўскiмi крыжамi i медалём за мужнасць i паспяховую разведку падчас вылетаў у тыл ворага.

Другiм у гэтым экiпажы быў французскi лейтэнант Анры Ларан. Ён у 1912 годзе быў прызваны ў ваенную авiяцыю. За баявыя заслугi ў 1915 годзе ўзнагароджаны баявым ордэнам «Ваенны крыж». Вясной 1916-га ў складзе Французскай авiяцыйнай мiсii быў накiраваны для дапамогi i перадачы вопыту ваенным лётчыкам армii Расiйскай iмперыi.

Тагачасныя газеты пiсалi пра той паветраны бой каля возера Дрысвяты, у якiм загiнулi прапаршчык Анiсiм Панкратаў i назiральнiк-кулямётчык лейтэнант французскай службы Анры Ларан.

Пасля таго як юныя даследчыкi сабралi гэтую iнфармацыю, яны прапанавалi разгледзець магчымасць стварэння экскурсiйнага аб'екта.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Як разбiвалiся мары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».