Вы тут

У Індыі абрушыўся жылы дом


У горадзе Бхівандзі (штат Махараштра) на захадзе Індыі пры абрушэнні жылога трохпавярховага дома загінулі каля 10 чалавек, паведамляе індыйская газета Hindustan Times.


Трагедыя адбылася 21 верасня ў 3.40 па мясцовым часе. Паводле інфармацыі агенцтва па стыхійных бедствах Індыі, выратаваны 20 чалавек, яшчэ не менш як 25 знаходзяцца пад заваламі.

На месцы здарэння працуюць брыгады ратавальнікаў і паліцыя.

Як паведамляе Reuters, непасрэдная прычына абвальвання жылога дома ў Бхівандзі пакуль не названа. Мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся з-за моцных мусонных дажджоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.