Вы тут

У Віцебску наркакантроль затрымаў 29-гадовага арганізатара інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў


29-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара затрымалі ў момант закладкі наркотыкаў у схованку, паведамляе МУС.


Падчас асабістага ператрусу і па месцы жыхарства затрыманага канфіскавана звыш 200 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва - пара-метылэфедрона, а таксама марыхуана.

У розных месцах Віцебска выяўленыя і канфіскаваныя каля сотні закладак, якія мужчына самастойна расклаў для рэалізацыі. Прыкладны кошт канфіскаванай партыі на чорным рынку ацэньваецца ў некалькі тысяч долараў.

- Па папярэдняй інфармацыі, мужчына з'яўляецца арганізатарам буйной інтэрнэт-крамы, якая арыентавалася на кліентаў у Санкт-Пецярбургу і Віцебску. У апошні час ён пражываў у Расіі, а ў Беларусь прыязджаў для таго, каб рэалізаваць «тавар», – адзначылі ў МУС.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.