Вы тут

Рыгор Рапота: Працу над некаторымі дарожнымі картамі прапанавана актывізаваць


Працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць, паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».


«Пасля таго як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза ў сілу розных абставінаў. Зараз па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасць. У гэтым месяцы трэба будзе пасяджэнне групы высокага ўзроўню і, магчыма, яна надасць дадатковы імпульс рабоце над гэтымі дарожнымі картамі», - сказаў Рыгор Рапота.

На яго думку, усе дарожныя карты накіраваны на паляпшэнне ўмоў для расіян і беларусаў у розных галінах — медыцынскім забеспячэнні, страхаванні, падаткаабкладанні.

Гаворачы аб кампенсацыі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам ў нафтавай галіне РФ, Рыгор Рапота адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўваецца на міжведамасным, міжурадавым узроўні. «На пляцоўку Саюзнай дзяржавы пакуль гэтае пытанне не вынесена. Але, мабыць, будзе вынесена, паколькі ўжо цяпер прапанавана разгледзець пытанне аб гарманізацыі падатковага заканадаўства. Гэта адзін ас складнікаў дадзенага пытання, бо падатковы манеўр — гэта перш за ўсё падатковае заканадаўства ў прывязцы да нейкіх пытаннях энергазабеспячэння Рэспублікі Беларусь і цэнавых параметрах на энерганосьбіты», - растлумачыў дзяржсакратар СД.

Ён лічыць, што рух у пытанні падатковага манеўру ёсць. «Наколькі ён будзе хуткім і дасць вынікі, мне зараз сказаць цяжка. Але рух пачаўся, і, мне здаецца, дасягнута нейкае паразуменне, як рухацца далей. Вырашаць гэтую праблему ў любым выпадку давядзецца, гэта разуменне ёсць і прымушае абодва бакі працаваць», — рэзюмаваў Рыгор Рапота.

Прэв’ю: souzveche.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.