Вы тут

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Наша краіна заўсёды славілася сваімі прыроднымі багаццямі, і асаблівае месца сярод іх займае беларускі лес. Гэта значны і экалагічны рэсурс, каштоўная спадчына, якую мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам, — адзначаецца ў віншаванні. — У Беларусі ўжываюцца перадавыя тэхналогіі стварэння, аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Лічбавыя распрацоўкі ўліку драўніны забяспечваюць эфектыўны кантроль за яе перамяшчэннем і выкарыстаннем. Гэта дазваляе выпускаць на сучасных мадэрнізаваных прадпрыемствах сферы канкурэнтаздольную і якасную прадукцыю, геаграфія экспарту якой ахоплівае больш за 60 краін свету».

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, галіна дынамічна развіваецца, будуюцца новыя вытворчасці, ствараюцца працоўныя месцы, у асноўным у невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што і ў далейшым амаль 70 тыс. работнікаў ляснога комплексу і дрэваапрацоўчай прамысловасці зробяць усё, каб Беларусь заставалася такой жа паспяховай, цудоўнай і зялёнай краінай.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных перамог і дабрабыту.

Прэв’ю: priroda.su

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».