Вы тут

Раздзельны збор пратэрмінаваных лекаў у Мінску плануецца ажыццяўляць з красавіка 2021 года


Дэпутаты Мінгарсавета на 20-й чарговай сесіі аднагалосна зацвердзілі праект рашэння «Аб абыходжанні з адходамі пратэрмінаваных лекавых сродкаў», паведамляе​ minsknews.by.


- У мэтах паасобнага збору пратэрмінаваных лекавых сродкаў неабходна вызначыць месца ўстаноўкі кантэйнераў для іх у аптэках, бальніцах, паліклініках, амбулаторыях і іншых арганізацыях, якія аказваюць насельніцтву медыцынскія паслугі. Размяшчэнне ў кантэйнерах адходаў будзе ажыццяўляцца фізічнымі асобамі самастойна або шляхам перадачы ўпаўнаважаным работнікам такіх арганізацый. Таксама неабходна вызначыць арганізацыю, адказную за збор, выдаленне і абясшкоджванне адходаў пратэрмінаваных лекаў на тэрыторыі Мінска, забяспечыць каардынацыю работ па абыходжанні з такімі адходамі, - адзначыў начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.

Ажыццяўляць раздзельны збор пратэрмінаваных лекавых сродкаў у Мінску плануецца з красавіка 2021 года.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.