Вы тут

У «Акадэмкнізе» адбылася прэзентацыя кнігі Інесы Плескачэўскай «Без жалезнай заслоны»


У «Акадэмкнізе» адбылася прэзентацыя кнігі Інесы Плескачэўскай «Без жалезнай заслоны». У зборнік увайшлі артыкулы, надрукаваныя ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» з 2014 да 2019 года. Падчас работы над праектам аўтар наведала сем краін: Германію (былую ГДР), Чэхію і Славакію (былую Чэхаславакію), Венгрыю, Польшчу, Балгарыю і Румынію.


— Першапачатковая ідэя кнігі з'явілася недзе ў 2013 годзе. Калі мы жылі ў адзіным сацыялістычным лагеры, у той час існавалі брэнды, якія ўсе ведалі. Напрыклад, чэшскае піва або багемскі крышталь. Я вырашыла расказаць аб зменах у гэтых краінах, якія адбыліся пасля рэвалюцый 1989 года. Было цікава паглядзець, якія прадпрыемствы засталіся. Здавалася, што работа пойдзе лёгка, але я, канешне, памылялася. Немагчыма расказаць аб смерці некаторых прадпрыемстваў без асвятлення тых змен, якія адбыліся ў краінах усходняга блоку. Я пачала сустракацца з палітыкамі, эканамістамі, культурнымі дзеячамі. Хацелася, каб у праекце былі прадстаўлены розныя пакаленні. Цікава было прасачыць за тым, як змянялася свядомасць людзей, іх стаўленне да таго, што добра, а што дрэнна. Так мой праект пачаў разрастацца, — кажа Інеса Плескачэўская. — Самай складанай часткай работы была арганізацыя інтэрв'ю. Гэта заўсёды няпроста, калі ты знаходзішся ў адной краіне і дамаўляешся з чалавекам з іншай краіны. Мне вельмі дапамагло Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, былы беларускі пасол у Германіі Андрэй Гіро дамовіўся з Эганам Крэнцам, апошнім генсекам Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, каб той адказаў на мае пытанні.

Падчас работы над праектам было зроблена амаль семдзесят інтэрв'ю. Аўтар падкрэслівае, што ў зборнік увайшлі размовы не толькі з медыйнымі асобамі, але і з простымі людзьмі. Выдавецкі дом «Звязда» друкуе кнігу паўтаратысячным тыражом.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Гісторыя ў шчырых размовах

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.