Вы тут

Дзяржкантроль: Некаторыя крамы свядома завышаюць цэны


Факты наўмыснага завышэння цэнаў, невыканання таварнага асартыменту і шэраг іншых парушэнняў выявілі спецыялісты Дзяржкантролю падчас праведзенага маніторынгу ў 35 гандлёвых аб'ектах, паведамілі ў прэс-службе кантрольнага ведамства.


Фота: minsknews.by

Там адзначылі, што з 3 па 10 верасня спецыялісты КДК прааналізавалі парадак фарміравання кошту тавараў у 55 крамах.

Так, у Мінскім раёне ў адным з гандлёвых павільёнаў рознічныя цэны на павараную харчовую соль, аўсяныя камякі, алей, малако, смятану, сыр былі сфармаваныя з перавышэннем гандлёвых надбавак на 12-58%.

У Слоніме ў адной з гандлёвых кропак у продажы знаходзіліся шэсць найменняў харчовых тавараў для дзіцячага харчавання (пюрэ, малочная сухая сумесь), рознічныя цэны на якія перавышалі вызначаны максімум гандлёвых надбавак на 15-20%.

У краме Бабруйска на шэсць найменняў каўбасных вырабаў ужывалася гандлёвая надбаўка 30-32,1% замест 20%, на чатыры найменні соку для дзіцячага харчавання - 31,1% замест 15%, на камякі аўсяныя - 46,4% замест 30%.

Акрамя завышэння цэнаў у ходзе маніторынгу выяўлены і іншыя парушэнні: невыкананне асартыментных пералікаў, адсутнасць на маркіроўцы неабходнай інфармацыі аб тавары і г. д.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута шэсць чалавек. Суб'ектам гаспадарання накіравана дзевяць рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў.

Як запэўнілі ў КДК, кантроль на спажывецкім рынку будзе працягнуты.

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.

Спорт

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося менш за год. Увага да галоўных стартаў ужо пяцігодкі будзе каласальная.