Вы тут

«Зялёны двор разам!»: паўдзельнічаць у восеньскім азеляненні запісаліся ўжо 126 мінчан


На восеньскае азеляненне сваіх прыдамавых тэрыторый з дапамогай праекта «Зялёны двор разам!» ужо запісаліся 126 гараджан, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Пра гэта падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый паведаміў генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч.


— Гараджане падалі 59 прапаноў з нагоды азелянення двароў, цяпер гэтыя прапановы разглядаюць спецыялісты, — удакладніў Кушнярэвіч.

Ён таксама распавёў, што пералікі ўчасткаў для азелянення, якія былі прапанаваныя на партале першапачаткова, перагледжаны і актуалізаваны.

— Мы ўдзячныя мінчанам за іх актыўную пазіцыю і жаданне зрабіць наш горад зеляней. Запрашаем прыняць удзел у восеньскіх пасадках і ўборцы тэрыторый. Традыцыйна частка пасадачнага матэрыялу, а таксама інвентар мы дадзім бясплатна. Таксама азеляніцелі дапамогуць добраахвотнікам выканаць пасадкі з захаваннем тэхналогій, — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Прэв’ю: activityedu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».