Вы тут

У Беларусі — 74 987 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 72 967 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 74 987 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 686 218 тэстаў на каранавірус.

72 967 чалавек больш не хварэе.

Памёр 771 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 29,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 939 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,7 млн заражаных, Індыя — больш за 5 млн, Бразілія — больш за 4,4 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?