Вы тут

МАЗ паставіць буйную партыю пасажырскай тэхнікі «Мінсктрансу»


Мінскі аўтамабільны завод заключыў дамову на пастаўку ГП «Мінсктранс» 75 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам, аналагічных тым, што ўжо курсуюць па беларускай сталіцы. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў ААТ «МАЗ». Нагадаем, у гэтым годзе аўтазавод ужо паставіў «Мінсктрансу» 70 тралейбусаў з аўтаномным ходам.


Тралейбусы з аўтаномным ходам — адзін з трэндаў у развіцці электратранспарту ў нашай краіне. Спецыялісты адзначаюць, што выбар на карысць такой тэхнікі з’яўляецца найбольш аптымальным для гарадоў, якія маюць кантактную сетку, паколькі не патрабуе дадатковых капітальных укладанняў у развіццё інфраструктуры.

Прынцып работы такога віду транспарту і яго галоўнае адрозненне ад звычайнага тралейбуса складаецца ў тым, што машына на хаду атрымлівае зарад электрычнасці, які назапашваецца ў блоках батарэй. Але ў любы момант тралейбус можа адключыцца ад токапрыёмнікаў і далей ехаць аўтаномна — запасу ходу хапае больш чым на 15-20 км у залежнасці ад тыпу батарэі. Пры гэтым тралейбусы з аўтаномным ходам дазваляюць пашыраць маршрутную сетку ў новых жылых раёнах без пракладкі кантактных сетак і адначасова павышаюць эфектыўнасць выкарыстання дзеючай сеткі. Да таго ж яны больш манеўраныя ў параўнанні са сваімі субратамі, якія працуюць толькі ад кантактнай сеткі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.