Вы тут

Генпракуратура адрэагавала на заклікі да парушэння нармальнай працы прадпрыемстваў


Заява Генеральнай пракуратуры аб узмацненні адказнасці за парушэнне рэжыму нармальнай працы прадпрыемстваў размешчана ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.


Учора (16 верасня – Заўвага Зв.) ў асобных мэсэнджарах з’явіліся паведамленні аб правядзенні ў краіне агульнанацыянальнай акцыі салідарнасці. У іх канстатавалася, што многія кампаніі абвясцілі 16 верасня непрацоўным днём.

Відавочна, што лакаматывы нацыянальнай эканомікі падобным правакацыйным заклікам ніколі не паддаваліся і не схільныя цяпер.

Фактычна ўдзельнікамі акцыі сталі некалькі кавярняў, дробных крам і студый у Мінску. Пры гэтым, баючыся адказнасці, многія абвясцілі дадзены дзень «санітарным».

Ва ўсіх іншых рэгіёнах краіны арганізацыі гандлю і аказання паслуг працавалі ў звычайным рэжыме.

Пракуроры адрэагавалі на заклікі да парушэння нармальнай дзейнасці прадпрыемстваў і правоў грамадзян на атрыманне паслуг.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ўзмацніць кантроль за выкананнем суб’ектамі гаспадарання парадку работы, прадастаўлення паслуг, а таксама правоў наёмных работнікаў.

«Пры выяўленні парушэнняў вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», — завяршыла сваё выступленне для СМІ начальнік аддзела інфармацыі Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак.

Фота: Генеральная пракуратура

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.