Вы тут

Больш за 300 кампаній з 14 краін прымуць удзел у выстаўцы «Белагра-2020»


Больш за 300 кампаній з 14 краін прымуць удзел у ХХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2020», якая пройдзе ў Мінску з 29 верасня па 4 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


«У выстаўцы прымуць удзел больш за 300 кампаній, якія прадставяць прадукцыю кампаній з 14 краін, у тым ліку Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Нідэрландаў, Польшчы, Францыі, Швейцарыі і Швецыі. Асобнымі экспазіцыйнымі блокамі будуць прадстаўлены прадпрыемствы Венгрыі, рэгіёнаў Расіі, у тым ліку Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, Бранскай, Растоўскай, Валгаградскай, Саратаўскай і Варонежскай абласцей», — сказалі ў прэс-службе.

Калектыўныя экспазіцыі прадставяць Мінсельгасхарч, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн «Белдзяржхарчпрам» і Белкаапсаюз. «Белагра» наведаюць афіцыйныя дэлегацыі і бізнес-місіі з розных краін.

У дні выстаўкі пройдуць конкурс на лепшую племянную карову, конкурс «Лепшы араты», выстаўка сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы. Упершыню адбудуцца конкурсы стрыгальшчыкаў авечак і на лепшага племяннога каня.

У час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 29 верасня па 4 кастрычніка пройдуць таксама выстаўкі «Белферма», «Белпрадукт» і «Прадмаш. Холад. Упак».

Прэв’ю: belagrobel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?