Вы тут

Каманда ФМА БДУ перамагла на конкурсе па міжнародным гуманітарным праве


У яе склад увайшлі чацвертакурснікі Анастасія Дзюбанава, Аліна Кушнярова і Кацярына Шышова. А рыхтавала каманду старшы выкладчык кафедры міжнароднага права ФМА Вольга Арэф’ева.


Спаборніцтва праходзіла ў анлайн-фармаце з 7 па 11 верасня. Конкурс складаўся з адборачнага і фінальнага этапаў. У першым туры неабходна было вырашыць задачы, звязаныя з марской блакадай, аўтаномнай зброяй, акупацыяй і іншыя. У выніковым паядынку студэнты выступалі ў ролі юрыдычных дарадцаў міністэрстваў замежных спраў і юстыцыі, прафесараў і экспертаў міжнароднага гуманітарнага права. Таксама будучыя юрысты-міжнароднікі абаранялі інтарэсы пацярпелага грамадзянскага насельніцтва, пераконвалі дзяржавы — удзельніцы канфлікту выконваць нормы міжнароднага гуманітарнага права, прадстаўлялі сваю пазіцыю на пасяджэнні Вярхоўнага суда пэўнай дзяржавы.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 17 каманд з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. У фінале выступілі восем зборных: з Беларусі, Непала, Індыі, Балгарыі, Турцыі, Малайзіі, Нідэрландаў і Палестыны. Па ўмовах спаборніцтваў вызначаюцца ўладальнікі толькі першага і другога месца. Сярэбраным прызёрам сталі студэнты з Універсітэта Амстэрдама (Нідэрланды).

Конкурс па міжнародным гуманітарным праве праводзіўся ўпершыню. Ён носіць імя заснавальніка руху Чырвонага Паўмесяца ў Турцыі ў XIX стагоддзі Кырымлы Азіз Бей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Стамбульскі цэнтр міжнароднага права, Турэцкае таварыства Чырвонага Паўмесяца ў партнёрстве з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.