Вы тут

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае ўбачыць і абмеркаваць фільм «Ідзі і глядзі» з кінакрытыкам


У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў сёння ў 18.00 пакажуць фільм «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава і абмяркуюць кінакарціну, паведаміла БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСМ Аляксандра Галышка.


Ілюстрацыя НЦСМ

«Карціна для прагляду прадастаўлена непасрэдна кінастудыяй «Беларусьфільм». Увечары пасля кінапаказу будзе абмеркаванне стужкі, мадэратарам выступіць крытык Ірэна Кацяловіч. Яна будзе кіраваць гутаркай і ў працэсе адказваць на пытанні», — распавяла Аляксандра Галышка.

«Ідзі і глядзі» — адзін з самых вядомых беларускіх фільмаў. Раз-пораз карціна трапляе ў спісы лепшых, прафесіяналы сусветнага ўзроўню прыводзяць яе ў якасці прыкладу. Па словах арганізатараў кінапаказу, гэта бязлітасны фільм пра вайну.

«Дзеля справядлівасці, здымалася карціна сумеснымі намаганнямі Мінска і Масквы, да таго ж рэжысёр Элем Клімаў не беларус, але ўсё ж фільм з’яўляецца сапраўды беларускім. Гэтая яго прыналежнасць канкрэтнай прасторы як раз і будзе абмяркоўвацца пасля прагляду», — адзначылі ў НЦСМ.

Цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно прымеркаваны да выставы «Алфавіт вайны».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?