Вы тут

Звыш за 24 тысячы доз вакцыны ад грыпу паступіла ва ўстановы аховы здароўя Брэста


Галоўны санітарны ўрач Брэста Генадзь РАДЧАНКА паведаміў, што ў горадзе пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Пра выключную важнасць кампаніі нагадаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


Ва ўстановы аховы здароўя паступіла звыш 24 тысяч доз вакцыны. Гэта прэпарат «Грыпол-плюс». Ён зроблены ў Расіі і набываецца за кошт рэспубліканскага бюджэту. Генадзь Радчанка адзначыў, што ў першую чаргу будуць прывіваць дзяцей, людзей з хранічнымі захворваннямі, пенсіянераў ва ўзросце 65+.

Затым настане чарга школьнікаў і студэнтаў, а таксама іх педагогаў, для іх верагоднасць заражэння грыпам традыцыйна з'яўляецца высокай. Усе гэтыя катэгорыі людзей будуць прышчэплены бясплатна.

Сёлета ў Брэсцкай вобласці плануецца прышчапіць больш за 540 тысяч чалавек, а гэта каля 40 працэнтаў насельніцтва. Як адзначыла загадчык аддзела эпідэміялогіі Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марына ШЫЛОВІЧ, летась у рэгіёне амаль не рэгістравалася захваральнасць грыпам, таму сёлета спецыялісты прагназуюць яго актывізацыю. А на фоне таго, што каранавірусы працягваюць цыркуляваць і людзі па-ранейшаму заражаюцца імі, важна максімальна знізіць рызыку хваробы на грып.

У канцы рабочага дня ў Цэнтральнай паліклініцы Брэста каля працэдурнага кабінета чакалі прышчэпкі некалькі пенсіянераў. Марына Васілюк падкрэсліла, што да ўласнага здароўя ставіцца ўважліва, таму кожны год робіць прышчэпку ад грыпу. Расійскай вакцыне яна давярае, не раз выкарыстоўвала такі прэпарат у якасці прафілактыкі і вынікам заставалася задаволенай.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: 12gp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».