Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Расіі падумаць над новымі ваеннымі вучэннямі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, паведамляе БЕЛТА.


«Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што нам трэба працягнуць вучэнні на тэрыторыі Беларусі «Славянскае братэрства», якія праходзяць пад Брэстам. Мы вітаем гэтыя вучэнні, і добра, што яны праходзяць, прытым, як мне дакладваюць, паспяхова. Трэба падумаць аб другім этапе вучэнняў і іншых вучэннях, выпрацаваць план, не аглядаючыся на бакі, хто нам і што скажа, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не збіраемся нікога напружваць, нахабна нешта рабіць, але свае інтарэсы мы павінны ахоўваць».

Расійская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны Сяргеем Шайгу прыляцела ў Беларусь з рабочым візітам. У час сустрэчы ў Мінску пройдзе абмеркаванне пытанняў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

«Я таксама прасіў Прэзідэнта Расіі аб некаторых тыпах узбраенняў. Сказаў яму, што, калі вы прыедзеце, мы паглядзім, што нам і дзе трэба рэальна ўмацаваць у плане Саюзнай дзяржавы. Баяцца няма чаго, мы гатовыя на гэта ісці. Апошнія падзеі паказваюць, што трэба смялей абараняць інтарэсы і беларусаў, і расіян. Так здарылася, што мы ў гэтым плане засталіся адны, але не самыя слабыя», - заявіў кіраўнік дзяржавы

«Калі хто-небудзь думае, што Беларусь аслабла, што не выстаім, што Расія адыдзе ў бок, гэта для дурняў развагі. Мы ў стане ўтрымаць сітуацыю не толькі ў Беларусі, але і па перыметры нашых межаў. Вы можаце не сумнявацца ў нашай надзейнасці у плане абароны нашай агульнай Айчыны — ад Брэста да Уладзівастока, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Апошнія падзеі нас яшчэ больш схіляюць да таго, каб мы трымаліся разам і ні ў якім разе не ўдалося забіць клін паміж намі ўсім тым, хто на гэта разлічваў і разлічвае».

Кіраўнік абароннага ведамства ў сваю чаргу расказаў, што на гэты год у беларускіх і расійскіх вайскоўцаў было вызначана каля 130 сумесных мерапрыемстваў: вучэнні, сустрэчы, сумесныя пасяджэнні як у фармаце двухбаковага супрацоўніцтва, так і на міжнародных пляцоўках. Зараз, напрыклад, праходзіць вучэнне «Славянскае братэрства». «На жаль, праграму выканалі толькі на 30%. Нам трэба да канца года выйсці хоць бы на 70%. А для гэтага трэба ўшчыльняцца і праводзіць другі этап вучэнняў, якія ідуць зараз. У кастрычніку ў нас будуць наступныя вучэнні», — дадаў Сяргей Шайгу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».