28 кастрычніка, серада

Вы тут

Выпушчана карта флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла карту «Жывёлы і расліны Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь».


Гэтая карта выкананая ў выглядзе кнігі для дзяцей, на якой можна ўбачыць самых яркіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу краіны. Акрамя добра вядомых жывёл і раслін, на карце выразна відаць не толькі вобласць пражывання, але і асаблівасці мясцовасці, ландшафту. Карта выкананая ў зручным фармаце і ў займальнай форме дапаможа дзіцяці запомніць, як выглядаюць жывёлы, дзе яны жывуць, на каго палююць і дзе хаваюцца ад небяспекі.

Акрамя таго, РУП «Белкартаграфія» выпусціла драўляную карту-пазл для дзяцей «Мая Радзіма — Беларусь», якая ў гульнявой форме дапаможа азнаёміць дзяцей з геаграфіяй, гісторыяй, народнымі і культурнымі традыцыямі, знакавымі помнікамі архітэктуры Беларусі. Карта-пазл зробленая на трывалай драўлянай аснове і змяшчае буйныя дэталі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дзе жывуць «чырванакніжнікі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.