Вы тут

«Стратэгічны план» апазіцыі не будзе мець поспеху»


Валянцін Семяняка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце:

— Сумніўны «стратэгічны план» — не новая тактыка апанентаў улады. Ёю карысталіся і дзесяць і дваццаць гадоў таму, калі апазіцыя заклікала Еўрасаюз да санкцый супраць Беларусі. Ужо тады такім дзеянням, скіраваным супраць дабрабыту народа, была дадзена адпаведная ацэнка. І зараз новыя апазіцыянеры выходзяць з лозунгамі за змены, што павінны садзейнічаць дабрабыту. Але сваімі дзеяннямі яны паказваюць, што іх сапраўдныя мэты зусім у іншым.

Вось гэты лагічны ланцужок. Напачатку пратэсты, якія дэклараваліся як «мірныя», сталі зусім не мірнымі, а скіраванымі на ігнараванне закона. Зараз — новая хваля з новымі супрацьзаконнымі формамі. У аснове «стратэгічнага плана» ляжыць ігнараванне нармальных адносін паміж грамадзянамі і дзяржавай. Трэба разумець, што калі мы хочам мець сацыяльныя гарантыі ў выглядзе бясплатнай медыцыны, адукацыі, сацыяльнай дапамогі, нізкіх тарыфаў на камунальныя паслугі, мы павінны выконваць свае грамадзянскія абавязкі ў поўным аб'ёме.

Лічу, што пісьменная і адказная частка беларускага грамадства не адрэагуе на прапановы «стратэгічнага плана» апазіцыі, якая заклікае не плаціць падаткі і не рабіць камунальныя плацяжы, не купляць айчынную прадукцыю, забіраць уклады з дзяржаўных банкаў. А тыя, хто паспрабуе такім чынам выказаць свой «мірны пратэст», сутыкнуцца з адпаведнымі санкцыямі заканадаўства. Асабіста я расцэньваю гэтыя заклікі «стратэгічнага плана» як чарговы папулісцкі крок апазіцыі, які не будзе мець поспеху.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.