29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Беларусы чытаюць Уладзіміра Караткевіча


ААТ «Белкніга» падвяла вынікі продажу кніг у студзені—жніўні сёлетняга года. У рэйтынгу продажаў са ста назваў кніг на беларускай мове, выдадзеных у Беларусі, на першым месцы — «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. Роўлінг. Нашы суайчыннікі набылі ў «Белкнізе» 288 асобнікаў. Другое месца — за раманам «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (выдавецтва «Попурри»; у рамана — 203 пакупнікі).


Акрамя гэтага, у рэйтынгу продажаў — наступныя выданні твораў класіка беларускай літаратуры: на пятым месцы — «Дзікае паляванне караля Стаха» (таксама — «Попурри»; прададзена 176 асобнікаў), на дванаццатым месцы — «Чорны замак Альшанскі» (выдавецтва «Попурри», прададзена 107 асобнікаў). У сотню кніг рэйтынга лепшага продажу ўвайшлі яшчэ некалькі выданняў беларускага класіка. «Дзікае паляванне караля Стаха» (выдавецтва «Беларусь») набылі 32 пакупнікі. Яшчэ ў рэйтынгу — «Казкі» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У. Караткевіча (першая кніга — выданне «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі»; другая — «Попурри»).

Хто яшчэ з класікаў найболей зацікавіў нашых пакупнікоў? У рэйтынгу «Белкнігі» вылучаюцца кнігі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Мележа. З сучасных пісьменнікаў беларусы болей чытаюць, калі меркаваць па продажах у «Белкнізе», творы Святланы Алексіевіч, Андрэя Федарэнкі, Віктара Марціновіча, Людмілы Рублеўскай, Алены Стэльмах, Валерыя Гапеева, Сяргея Чыгрына.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: marketing.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.