Вы тут

У Беларусі — 74 360 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 72 609 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 74 360 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 661 933 тэсты на каранавірус.

72 609 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 756 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 29,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 929 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,7 млн заражаных, Індыя — больш за 4,8 млн, Бразілія — больш за 4,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.