Вы тут

Валерый Малашка: Заўсёды хочацца аналітыкі і грунтоўнасці


— А палове шостай раніцы я ўжо адкрываю навіны на сваім мабільніку і чытаю, што адбылося ў краіне, свеце. Газеты я часцей за ўсё прагортваю. Яны не могуць канкурыраваць з інтэрнэт-выданнямі ні па насычанасці, ні па аператыўнасці.

Мне падабаецца, што ў «Звяздзе» ў кожным нумары даецца цытата на першай старонцы. Можна даведацца, што чалавек думае, як ён рэагуе на тую ці іншую палітычную сітуацыю.

Мне цяжка разважаць пра адну газету, прасцей сказаць, што мяне прыцягвае ў перыёдыцы. Заўсёды вабіць палярнасць меркаванняў, розныя погляды на адну і тую ж сітуацыю. Цікавыя і літаратура, і мастацтва, і нацыянальныя пытанні, і рэлігійныя. І каб там было не проста, умоўна кажучы, пра Вялікдзень і тое, як трэба булкі пячы, а прысутнічала і нейкае асэнсаванне падзеі. Хочацца сур'ёзнасці, аналітыкі, грунтоўнасці. І не трэба саромецца паўтарацца. У кожнага часу свае словы, свой настрой, свае эмоцыі і ўспрыманне рэчаіснасці.

Мне цікавыя матэрыялы з медыйнымі асобамі, палітолагамі, кіраўнікамі вядомых арганізацый і прадпрыемстваў. Такое будзеш чытаць, як той казаў, ад вокладкі да вокладкі. Хочацца ведаць, што адбываецца ў нас, у Амерыцы, ва ўсім свеце, што думаюць пра нас беларусы замежжа, чым наогул яны жывуць у чужой для сябе краіне.

Апошнім часам у выданнях стала шмат розных фотаздымкаў з адных і тых жа мерапрыемстваў. Паглядзеў, і ўсё зразумела, што адбываецца, нават не трэба ўчытвацца ў тэкст. А вось чаго не хапае, дык гэта фінансавай аналітыкі, біржавых пытанняў. Ёсць цэлы пласт людзей, маладых, дарэчы, якім гэта не проста цікава, а неабходна, бо гэта іх работа. Без гэтага сёння не можа абысціся ні адна сур'ёзная газета. Мы ўсе разумеем, што толькі пры наяўнасці якаснага і запатрабаванага кантэнту газета мае шанц супрацьстаяць усім гэтым тэлеграм-каналам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».