Вы тут

На Гомельшчыне арганізавалі акцыю па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў


На Гомельшчыне акцыю па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў арганізавала моладзь Жыткавіцкага раёна.


Удзельнікі працоўнай акцыі «За Беларусь» - вучні сярэдняй школы №3 г. Жыткавічы.

Актывісты райкама грамадскага аб«яднання «БРСМ» праводзяць маштабную ўборку памятных месцаў, звязаных з ваеннай гісторыяй роднага краю і Гомельскага рэгіёну ў цэлым.

Да раённай працоўнай акцыі «За Беларусь» актыўна далучыліся вучні сярэдняй школы № 2 горада Турава і працуючая моладзь. Хлопцы і дзяўчаты наводзілі парадак на тэрыторыі брацкіх могілак — мемарыяльным комплексе, дзе пахавана амаль 150 савецікіх воінаў, партызанаў, падпольшчыкаў.

Яшчэ адно знакавае месца ваеннай памяці Жыткавіцкага краю — помнік «Смуткуючая маці». Добраўпарадкаваннем гэтага мемарыялу заняліся вучні тураўскай сярэдняй школы № 1. 

Не засталіся ў баку ад працоўнай патрыятычнай акцыі таксама валанцёры раённага камітэта ГА «БРСМ» з ліку вясковай моладзі. Так вучні Людзяневіцкай сярэдняй школы зонай адказнасці за навядзенне парадку абралі брацкія могілкі савецкіх герояў, што размешчаныя на тэрыторыі аграгарадку Людзяневічы. 

Раённую працоўную акцыю «За Беларусь» падтрымалі таксама валанцёры ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» — вучні сярэдняй школы № 3 горада Жыткавічы. Яны добраўпарадкавалі воінскае пахаванне на гарадскіх могілках.

Працоўны дысант - актывісты ГА «БРСМ» сярэдняй школы №2 г. Турава.

— Патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне моладзі — адзін з асноўных напрамкаў нашай дзейнасці, — адзначыла галоўны каардынатар працоўнай акцыі, першы сакратар Жыткавіцкага райкама ГА «БРСМ» Яўгенія Кахаева. — Між тым моладзь Жыткаўшчыны вельмі актыўна адклікаецца на ўсе прапановы самых розных патрыятычных акцый, многія самі выходзіць з ініцыятывамі па добраупарадкаванню месцаў памяці і гэта вельмі важна для нас, — дадала Яўгенія Кахаева.

Раённы лідар саюзнай моладзі звярнула ўвагу на тое, што па заканчэнні тыдня працоўнага дысанту па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў, актывісты грамадскага аб’яднання далучацца да новай моладзевай ініцыятывы — навядзення парадку ў скверы на тэрыторыі цэнтральнага парку імя Мікалая Гамолкі.

— Сваімі сіламі плануем добраўпарадкаваць пасадкі, якія, дарэчы, і былі закладзены ў жыткавіцкім гарадскім парку актывам БРСМ два гады таму, у гонар стогадовага юбілею ўсесаюзнага камсамольскага руху, — растлумачыла першы сакратар. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.