Вы тут

Агульная ідэя — «За моцную і квітнеючую Беларусь!» — аб'яднала жыхароў Калінкавічаў у велакалону


Здаровы лад жыцця, сямейны спартыўны занятак і актыўная грамадзянская пазіцыя.

Агульная ідэя — «За моцную і квітнеючую Беларусь!» — аб"яднала жыхароў Калінкавічаў у велакалону, расквечаную колерамі нацыянальнай сімволікі. 


Больш за семдзесят жыхароў райцэнтра рознага ўзросту і прафесійнай прыналежнасці сталі ўдзельнікамі велапрабегу. Такім чынам яшчэ адзін рэгіён Гомельшчыны пераняў агульнарэспубліканскую эстафету патрыятычных акцый у падтрымку міру і стабільнасці ў краіне.

Удзел у велапрабегу ўзялі прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, а таксама моладзь. Многія велааматары ўдзельнічалі сямейнымі камандамі. Так жыхары Калінкавічаў актыўна заявілі аб сваёй грамадзянскай пазіцыі. Галоўная ідэя велапрабегу — выказаць любоў да роднага краю і пашану да ўсяго, што сёння маюць.

Стартаваў велапрабег каля гарадскога парку культуры і адпачынку. Адтуль велакалона, расквечаная колерамі нацыянальнай сімволікі, накіравалася па цэнтральных вуліцах Калінкавічаў. Велааматары не абыйшлі сваёй увагай усе памятныя і гераічныя для горада месцы. Адным з прыпынкаў на шляху велакалоны стаў мемарыял па вуліцы Куйбышава — брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў баі за вызваленне Калінкавічаў. Удзельнікі велапрабегу аддалі даніну павагі памяці героям Вялікай Айчыннай вайны.

Каля знакавага для райцэнтра месца прайшоў мітынг. Да ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі звярнуўся старшыня Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў Віктар Замосцік. Ён адзначыў, што верасень — асаблівы месяц, бо гэта час пачатку і заканчэння самай страшнай, бесчалавечнай і жорсткай ва ўсёй сусветнай гісторыі вайны. Кожную другую нядзелю верасня адзначаецца сумная дата — Дзень памяці ахвяраў фашызму — напамін пра той страшны час, калі мільёны людзей гінулі пад снарадамі, у канцлагерах, ад голаду і хвароб.

Пасля мітынгу ўдзельнікі патрыятычнага велапрабегу працягнулі свой маршрут па галоўных вуліцах горада.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Мікалая Барысенкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».