Вы тут

На выхадных уначы будзе холадна


Затое ўдзень паветра прагрэецца да плюс 24—26 градусаў

Да нас ідзе залатая восень. Зусім хутка пачнецца сезоннае пахаладанне, потым хлюпота, першыя начныя замаразкі, але пакуль даволі камфортна.


Фота pixabay.com

Сёння ўдзень пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў не чакаецца. Максімальная тэмпература паветра складзе 15—20 градусаў. Сапраўднае восеньскае надвор'е прыйдзе да нас у суботу. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 да 10 градусаў цяпла, але месцамі паветра астудзіцца да плюс 2—4 градусаў. Удзень тэрмометры пакажуць ад плюс 16 па паўночным усходзе да 24 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю ўначы надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень — малаактыўны атмасферны фронт. Таму ўначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі, у асноўным па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да 13 градусаў цяпла. Удзень будзе значна цяплей — 17—24 градусы, па поўдні — да 26 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак наша тэрыторыя апынецца на паўночна-ўсходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Польшчай. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 14 градусаў. Удзень будзе 16—23 цяпла, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 26 градусаў. Чакаецца, што да сярэдзіны месяца ў краіне будзе пераважна суха.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?