Вы тут

Як выхадзец з Перасудавічаў адкрыў магазін ў вёсцы і замахнуўся на невялікі турыстычны цэнтр?


Перасудавічы вёска асаблівая. Хаты зусім не налеплены адна каля адной, як нярэдка бывае. Тут людзі сяліліся з размахам. Кожная сядзіба стаіць наводдаль ад другой. Таму пасярэдзіне вёскі не пакідае адчуванне прасторы, разам з цішынёй, спакоем і стракатымі астрамі ў дварах гэта стварае карціну нейкай восеньскай урачыстасці. Асабліва тут, у цэнтры, дзе узведзены новая крама з навакольнай інфраструктурай і сучасным добраўпарадкаваннем. 


Ідэя ўзнікла ў вёсцы 

Гэтая крама адкрылася год таму, а з 2013 года сельскі магазін быў на замку, вяскоўцаў абслугоўвала аўтакрама. У саміх Перасудавічах жыве каля ста чалавек, а яшчэ насельнікі чатырох навакольных вёсак, якія не маюць стацыянарных гандлёвых кропак — Галавіцкія, Высокае, Мастыкі, Пузі — перыядычна скардзіліся на нязручнасці гандлю. Але ж ніхто асабліва не верыў, што сітуацыя можа карэнным чынам змяніцца...

Дзмітрый Жуковіч нарадзіўся ў гэтай вёсцы. І хоць у школу ён ужо хадзіў у Бярозе, сям’я перабралася ў горад, менавіта вёску лічыць сваёй радзімай. Кожныя выхадныя стараецца заехаць сюды, пабыць, падыхаць свежым паветрам. «Які б не быў напружаны рытм цягам тыдня — за дзень тут адпачываю душой і з новымі сіламі прыступаю да работы» — гаворыць былы вясковец. 

Дзмітрый працуе дырэктарам прыватнага прадпрыемства «БярозаУАЗаўтасервіс». Бізнес цяпер вельмі актуальны і запатрабаваны — рамонт і абслугоўванне машын. Рабочыя месцы маюць 20 чалавек. Ёсць свая вытворчая база, стабільны паток кліентаў. Але ж кожны бізнес жыццяздольны, калі ён не стаіць на месцы, а развіваецца. Пашыраць дзеючую вытворчасць у райцэнтры, можа, і няма вялікай патрэбы. А чым займацца далей, Дзмітрый Жуковіч не раз задумваўся, пракручваў розныя варыянты. Ды тую самую ідэю, паводле яго слоў, падказалі вясковыя бабулькі, якія аднойчы каля сцен старога магазіна, якога і не відаць было з-за хмызняку і кустоўя, сталі ўспамінаць, як было добра, калі магазін працаваў. Рашэнне прыйшло неяк адразу. 

Працяг чытайце ў заўтрашнім нумары газеты «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».