Вы тут

Вячаслаў Даніловіч: У верасні-лістападзе 1939 года адбыўся акт гістарычнай справядлівасці


Беларускія гісторыкі на пляцоўцы рэдакцыі газеты «Звязда» абмеркавалі значэнне падзеі, якая адбылася восенню 1939 года — уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. У гутарцы ўзялі удзел дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч, загадчык цэнтра новай і навейшай гісторыі Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Смяховіч і загадчык аддзелам навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук Сяргей Траццяк.


Вучоныя разгледзелі прычыны і наступствы польска-савецкай вайны 1919-1921 гадоў, умовы жыцця беларусаў у складзе Польскай дзяржавы да 1939 года, геапалітычнае становішча ў Еўропе напярэдадні Другой сусветнай вайны, сам працэс і наступствы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і тое, як падзеі 1921 — 1941 гадоў адбіліся на гістарычнай памяці беларускага народа.

«Уз’яднанне Заходняй Беларусі восенню 1939 года мае велізарнае значэнне для гісторыі Беларусі, беларускага народу і сучаснай беларускай дзяржавы, — лічыць Вячаслаў Даніловіч. — Абсалютна слушнае сцвярджэнне аб тым, што калі б не адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, то не было б сучаснай Рэспублікі Беларусь у такім фармаце. У гэтай падзеі ажыццявіўся акт гістарычнай справядлівасці. Калі па Рыжскай мірнай дамове па жывому падзялілі адзін народ на дзве часткі і адна частка вымушана была жыць у Польскай дзяржаве. Акт несправядлівасці быў скасаваны восенню 1939 года ў выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. Прычым рашэнне аб уз’яднанні было прынятае дэмакратычным спосабам. Народам Заходняй Беларусі былі выбраны ў Народны сход прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, не толькі беларусы ўдзельнічалі ў выбарчым працэсе. У параўнанні з польскім выбарчым заканадаўствам гэта быў больш дэмакратычны працэс. І там было прынятае рашэнне аб аб’днанні з БССР. Гэты працэс 14 лістапада 1939 года завяршыўся, калі быў прыняты Вярхоўным саветам БССР Закон аб аб’яднанні Заходняй Беларусі ў адзіную дзяржаву — рэспубліку ў рамках СССР».

«Сапраўды, для беларусаў падзеі 1921 — 1941 гадоў — гэта гісторыя таго, як жыць падзеленаму народу, і як гэта адчуць, што, нарэшце, і народ адзіны, і беларуская дзяржава адзіная, — пагадзіўся Сяргей Траццяк. — Што тычыцца мемарыялізацыі гэтых дат, у беларускіх гарадах, сёлах ёсць вуліцы, якія носяць імёны актыўных удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, у першую чаргу камуністаў Заходняй Беларусі. Аднак пытанне мемарыялізацыі тых падзей, якія засведчылі перад беларусамі і ўсім светам, што народ Заходняй Беларусі не скарыўся і змагаецца за сваё права людзьмі звацца — патрабуе большай ўвагі ад улады і грамадства».

«Нацыя ў нас адзіная, народ адзіны, і няма ніякага падзелу на усходніх і заходніх Беларусаў, — упэўнены Мікалай Смяховіч. — Таму ні на захадзе, ні на ўсходзе Беларусі нічым адзін ад аднаго не адрозніваецца: ні ў этнічных, ні ў любых іншых адносінах. Тым не менш, для усёй Беларусі, для нашай нацыі і для нашай нацыянальнай ідэі XXI стагоддзя, а яна ў выглядзе закліку, лічу, гучыць наступным чынам: «Беларусь! Справядлівасць! Адзінства!» — Дзень нацыянальнага адзінства абавязкова павінен быць».

Усю размову гісторыкаў на тэму таго, што папярэднічала, і якія наступствы мела для Беларусі 17 верасня 1939 года, чытайце ў друкаваным нумары газеты за 15 верасня і на сайце «Звязды».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.