Вы тут

На Гомельшчыне больш за 600 дзяцей атрымалі школьныя прыналежнасці і падарункі


Больш за 600 дзяцей і падлеткаў з сем'яў Гомельскай вобласці, якім патрабуецца дапамога, атрымалі школьныя прыналежнасці і падарункі, сабраныя падчас акцыі «Збяром дзяцей у школу», арганізаванай Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. У самім Гомелі падарункі атрымалі і 10 дзяцей бежанцаў і перасяленцаў з Украіны.


— Наша арганізацыя штогод праводзіць гэтую дабрачынную акцыю, — гаворыць першы намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Іна ЛЕМЯШЭЎСКАЯ. — Яе задача — падтрымаць пэўныя катэгорыі грамадзян Беларусі, таксама і бежанцаў, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. На просьбу дапамагчы дзецям сабрацца да вучобы актыўна адгукаюцца шмат людзей па ўсёй краіне.

Так, па выніках мінулага года па ўсёй краіне дапамогу да пачатку навучальнага года ад арганізацыі атрымалі больш за сем тысяч сем'яў, у тым ліку каля 400 дзяцей з сем'яў бежанцаў. Вынікі гэтага года падвядуць крыху пазней: мерапрыемствы, падчас якіх уручаюць неабходныя для вучобы прадметы, яшчэ працягваюцца. Іна Лемяшэўская дадала, што бежанцам аказваюць і іншыя віды падтрымкі: фінансавую, экстраную дапамогу ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аплату медыцынскіх паслуг, садзейнічанне ў пошуку працы, кансультаванне па розных пытаннях і іншае. На акцыі ў Гомелі падарункі ад БТЧК атрымалі трэцякласнікі Таісія і Данііл Шылавы. З 2015 года іх сям'я з Украіны жыве ў Гомелі. Яны прыехалі ў Беларусь лячыць дачку Таісію. З-за сітуацыі, якая склалася ў Данецку, не было магчымасці дапамагчы дзяўчынцы там. Таксама дзякуючы падтрымцы арганізацыі, у тым ліку фінансавай, сям'я адкрыла капіравальны цэнтр у Гомелі. У 2018 годзе ім удалося атрымаць від на жыхарства. Сёння сям'я працягвае жыць у Беларусі і працаваць на карысць другой Радзімы.

Акцыя «Збяром дзяцей у школу» будзе доўжыцца да 14 верасня.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: novostipmr.com

Загаловак у газеце: Гатовыя дапамагаць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.