22 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Як вызначыць, што падлетак ужывае наркотыкі?


Адказвае нарколаг.


Як вызначыць, што дзіця захапілася не тым, што трэба? На што павінны звярнуць увагу бацькі? Чаму іх паводзіны часта падштурхоўваюць дзяцей да ўжывання псіхатропных рэчываў? Чаму не трэба баяцца звяртацца да ўрача-нарколага? Пра гэта і іншае — чытайце заўтра ў інтэрв’ю з загадчыкам падлеткавага аддзялення Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера Мінска Людмілай Шпакоўскай.

— Па якіх прыкметах бацькі могуць зразумець, што падлетак ужывае наркотыкі?

— На пачатковых этапах ужывання наркотыкаў прыкметы неспецыфічныя. Але самае галоўнае, на што павінны звярнуць увагу бацькі — гэта змены паводзінаў дзіцяці і яго настрою. Падлетак пачынае паводзіць сябе часам неадэкватна, здараюцца рэзкія перапады настрою, можа мяняцца рэжым дня — ён доўга сядзіць уначы, а потым спіць днём і з цяжкасцю паднімаецца на вучобу. У яго мяняецца кола сяброў, кантактуе з імі ён больш закрыта, незразумелымі фразамі. На адзенні можна заўважыць плямы незразумелага колеру, незнаёмы пах з’яўляецца ад дзіцяці ці ад адзення. Ужо не кажу пра такія яўныя прыкметы, калі бацькі знаходзяць парашкі, таблеткі, скруткі, фольгу, апаленыя лыжкі, кардонкі, бляшанкі. Гэтыя прыкметы больш яўна сведчаць, што падлетак ужывае наркотыкі. Нарэшце, калі вы бачыце прыкметы ап’янення, а паху алкаголю няма, таксама варта задумацца.

Калі бацькі ўважлівыя, яны, безумоўна, заўважаць перамены. Усе спецыфічныя прыкметы, якія называюць урачы-нарколагі, падлеткі хутка вучацца абыходзіць. Кожны падлетак, які першы раз ужыў наркотык, лічыць, што ён ніколі не стане наркаманам, ён проста паспрабаваў.

— А што прымушае спрабаваць яшчэ і яшчэ?

Працяг чытайце па спасылцы.

Прэв’ю: ukrinform.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў. 

Культура

Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

Даследчыкі савецкай індустрыялізацыі традыцыйна бралі пад увагу дзве галоўныя крыніцы яе фінансавання — экспарт сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Культура

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

У пачатку XX стагоддзя публiцыст, крытык i журналiст Леў Клейнбарт быў уплывовай асобай сярод творчай iнтэлiгенцыi Пецярбурга.

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.