Вы тут

Прэзентаваны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай


Унікальная магчымасць набыць эксклюзіўны экспанат мелася ў гасцей літаратурнага свята ў Бялынічах. Падчас гэтага мерапрыемства прэзентаваны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах».


Урачыстае гашэнне адбылося ў святочны дзень 6 верасня.

— Ёсць шмат калекцыянераў, якія імкнуцца набыць канверты са спецыяльным гашэннем, — кажа намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла «Белпошты» Галіна Марчанка. — Справа ў тым, што адбітак спецыяльнага штэмпеля «Дзень беларускага пісьменства» можна было паставіць толькі ў дзень свята. Прычым абсалютна бясплатна. І таксама бясплатна пераслаць паштовую картку з гэтым арыгінальным адбіткам у любы пункт Беларусі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Рарытэт для філатэліста

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?