Вы тут

«Cвятло ў ночы свеціць, і ноч не агарнула яго...»


Пра асіповіцкую Свята-Крыжаўзвіжанскую царкву і справы яе прыхаджан расказваюць фотаздымкі Яўгена Пясецкага. Сталы ўдзельнік штогадовай міжнароднай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга, ён пабываў у гэтым унікальным храме разам з паломнікамі экспедыцыі па гарадах і вёсках Беларусі.


Гэтыя словы са Святога Пісання, якія дайшлі да нас з далёкай даўніны, былі і застаюцца патрэбнымі для ўсіх людзей. У гэтых словах — падтрымка ў цяжкія хвіліны і светлая надзея, неабходная, каб ісці ў будучы дзень.

Менавіта такая сугучнасць у думках і справах аб'ядноўвае ўсіх, хто пераступае парог Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. Гэты храм першапачаткова быў пабудаваны ў вёсцы Замошша ў канцы XXVІІІ стагоддзя. У сярэдзіне XX стагоддзя ён быў перанесены ў Асіповічы. Будынак храма лічыцца сапраўдным творам народнага дойлідства.

Выхаванне дзятвы, дабрачыннасць, клопат аб сям'і, дапамога хворым былі і застаюцца галоўным, на што натхняе шчырая малітва ў храме. Гэтымі днямі на прыгожым царкоўным двары прыбавілася маладзенькіх дрэўцаў. Яны папоўнілі ўсебеларускі Сад малітвы за мір і спакой, які ўдзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» ужо дваццаць сёмы год пад словы супольнай малітвы саджаюць у гарадах і вёсках краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?