Вы тут

Андрэйчанка: Ключавы напрамак узаемадзеяння Беларусі і АСЕАН — абмен лепшымі практыкамі ў сферы IT


Мерапрыемства, што праходзіць 8-10 верасня ў В’етнаме, арганізавалі ў фармаце відэаканферэнцсувязі. На пленарным пасяджэнні спікер ніжняй палаты парламента выступіў з відэазваротам на тэму «Парламенцкая дыпламатыя дзеля згуртаванай і адаптыўнай супольнасці АСЕАН», — перадае прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.


Уладзімір Андрэйчанка адзначыў ролю аб’яднання ў павышэнні парламенцкай дыпламатыі, збліжэнні з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі на палітычным, эканамічным, сацыяльным і іншых напрамках. Дыялогу ва ўмовах няўхільнага росту міжнародных праблем, па яго словах, гарантуе ўстойлівае развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі.

«Наша краіна, як і дзяржавы АСЕАН, прасоўвае ідэі супрацоўніцтва, адкрытых і сумленных перамоваў. Як і вы, мы паслядоўна ажыццяўляем незалежную знешнюю палітыку дзеля міру і стабільнага развіцця, шматбаковасці і дыверсіфікацыі адносін», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Наша краіна падтрымлівае імкненне дзяржаў АСЕАН заключыць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС і гатова садзейнічаць вырашэнню гэтай задачы. Ключавы напрамак узаемадзеяння Беларусі і АСЕАН — абмен лепшымі практыкамі ў сферы IT, падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

«У Беларусі ўжо ёсць канкрэтныя поспехі ў стварэнні спрыяльных умоў для работы крыптаплатформ і звароту крыптовалют, выкарыстання штучнага інтэлекту і блокчэйн-тэхналогій для развіцця лічбавай эканомікі», — дадаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў пра ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі аб фарміраванні «пояса лічбавага добрасуседства» — заключэнні пагадненняў аб забеспячэнні міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, якія базіруюцца на прынцыпах лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту, а таксама неўмяшання краін у інфармацыйныя рэсурсы адзін аднаго.

Уладзімір Андрэйчанка заклікаў усе парламенты падтрымаць гэтую і іншыя мірныя ініцыятывы.

Даведка. Міжпарламенцкая Асамблея АСЕАН створана ў 1977 годзе. Яе генеральныя асамблеі праводзяцца штогод і ўключаюць шырокае кола палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.