Вы тут

Па начах чакаецца сур'ёзнае паніжэнне тэмпературы


Вось і скончыўся першы тыдзень восені. Ён быў вельмі цёплы, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на 2—5 градусаў перавышала кліматычную норму. А ў пачатку другой дэкады тэмпературны фон паступова будзе набліжацца да звычайных для гэтай пары года значэнняў у асноўным з-за паніжэння начных тэмператур. Гэта верасень бярэ кіраванне ў свае рукі, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень кароткачасовыя дажджы прагназуюцца пераважна на поўначы Беларусі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра апынецца ў межах 15—20 градусаў цяпла. У сераду ўначы і раніцай пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 да 14 градусаў, удзень будзе адносна камфортна і 16—23 градусы са знакам плюс. Дастаткова вільготным будзе і чацвер. У гэты дзень, на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень месцамі вецер будзе ўзмацняцца парывамі да 15—20 м/с. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 10—16 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 15 да 22 цяпла градусаў. Па паўднёвым усходзе краіны сонца будзе значна больш актыўнае, таму ўдзень паветра там прагрэецца да 23—26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да 10 градусаў, удзень — плюс 13—20. Дарэчы, да канца тыдня ў сувязі з ростам атмасфернага ціску дажджы павінны спыніцца. Але цяпло ўжо не вернецца...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: marieclaire.ru

Загаловак у газеце: А раніцай — свежа

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.