Вы тут

У Мінскай вобласці прайшоў аўтапрабег у падтрымку міру, стабільнасці і спакою


У Мінскай вобласці прайшоў аўтапрабег у падтрымку міру, стабільнасці і спакою. За два дні — 5 і 6 верасня — яго ўдзельнікі пабывалі ў кожным раёне сталічнага рэгіёна, агульны маршрут аўтапрабегу склаў 1200 кіламетраў.


Акцыя стала адной з самых маштабных сярод падобных у краіне, паведамілі ў Мінаблвыканкаме. Паўдзельнічаць у ёй вырашыла больш за 600 аўтааматараў з усіх раёнаў Міншчыны, больш за 1000 аўтамабіляў. Цікавы і фармат мерапрыемства: у кожным раёне аўтамабілісты перадавалі адно аднаму дзяржаўны сцяг.

Удзельнікі ўпрыгожылі свае аўтамабілі чырвона-зялёнымі стужкамі і дзяржаўнымі сцягамі нашай краіны. На ўрачыстым старце мерапрыемства ўдзельнічалі кіраўнікі вобласці, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь. Аб сваім жаданні падтрымаць мір, стабільнасць і бяспеку ў краіне заявілі людзі розных узростаў, прафесій і захапленняў.

Пасля гэтага ад Кургана Славы стартавалі першыя 40 машын з жыхарамі Смалявіцкага раёна. Яны перадалі сцяг аўтааматарам з Жодзіна. Тыя, у сваю чаргу — кіроўцам у Барысаўскім раёне. Далей маршрут аўтапрабегу прайшоў праз 11 раёнаў вобласці, а фінішаваў увечары ў Капылі. На наступны дзень удзельнікі зноў адправіліся ў дарогу, каб пабываць у заходніх і паўночных рэгіёнах Міншчыны. Аўтааматары наведалі таксама мемарыяльны комплекс «Хатынь». Завяршыўся аўтапрабег у Мінскім раёне.

Загаловак у газеце: Аўтааматары ЗА Беларусь!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.