Вы тут

Клішэвіч: У моладзі, якая падтрымлівае айчынны сцяг, няма намеру выйсці на мітынг


Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч расказаў пра моладзь, якая ўдзельнічае ў акцыях па падтрымцы дзеючай улады.


— Моладзь, якая падтрымлівае Прэзідэнта, — людзі, якія ўжо сталі на ногі, хто мае адукацыю, нейкі вопыт у грамадскай дзейнасці, працуе на прадпрыемствах нашай краіны, хто разумее, як будуецца жыццё, фарміруецца эканоміка. Моладзь па іншы бок (не ў агульнай масе) — там ёсць і тыя, якія дзесьці аступіліся ці знаходзяцца за плячыма бацькоў, не ведаюць, як зарабляюцца грошы. Такія людзі часцей за іншых падпадаюць пад уплыў іншых сіл, асабліва сёння, калі мы бачым, што гэта не проста падман, а ўздзеянне на псіхіку людзей. Зразумела, што больш да такога ўздзеяння схільныя маладыя людзі, якія не маюць жыццёвага вопыту, «супрацьяддзя». Яны і становяцца ахвярамі інфармацыйнай вайны.

У моладзі, якая падтрымлівае айчынны сцяг, няма намеру выйсці на мітынг, каб пакрычаць, штурхнуць нешта ў бок праваахоўнікаў. Яны занятыя справамі — убіраюць ураджай, працуюць у арганізацыях, займаюцца сваёй сям'ёй, выхоўваюць дзяцей. Такую моладзь мы сёння не бачым на вуліцах, і здаецца, што яе быццам няма. Але зараз, калі пайшлі акцыі ў падтрымку Прэзідэнта, часта можам заўважыць там маладых хлопцаў і дзяўчат, маладыя сем'і.

Яшчэ адзін важны аспект — гэта цкванне, арганізаванае ў дачыненні да тых, хто падтрымлівае кіраўніка дзяржавы. Любыя факт, пост, карцінка ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта становяцца нагодай для цкавання і булінгу. З ім сутыкаюцца і настаўнікі, і міліцыянеры, і дзяржслужачыя. Не кожны гатовы вытрымаць гэтае цкаванне, таму стрымлівае сябе ад такіх пастоў — у іншым выпадку яму становіцца страшна за сябе, сваю сям'ю, бо ёсць канкрэтныя пагрозы.

Тут мы маем справу з інфармацыйна-прапагандысцкай вайной, і гэта негатыўна адбіваецца на эмацыянальным стане тых, хто падтрымлівае ці не падтрымлівае ўладу. Я б тут параіў пачакаць, бо доўга трымаць людзей у такім эмацыянальным напружанні немагчыма. Мы бачым, што яно ўжо спадае, людзі пачынаюць вяртацца з гэтага свету дэзінфармацыі ў рэальнае жыццё, думаюць пра асабістыя справы, работу, сям'ю.

Загаловак у газеце: «Такую моладзь мы сёння не бачым на вуліцах, і здаецца, што яе быццам няма»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».