Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Расказваем пра цікавыя спартыўныя навіны.


1. Беларускія лёгкаатлеты працягваюць паспяхова выступаць на міжнародных спаборніцтвах. На турніры Mееtіng d'аthlеtіsmе dе Mаrsеіllе, які праходзіў у Францыі, у бегу з бар'ерамі Эльвіра Герман заняла другое месца. Яе вынік — 13,13 секунды. Пераможцам стала францужанка Сірэна Самба-Маела, якая паказала вынік у 13 секундаў. Бронзавы прызёр — прадстаўніца Чэхіі Седа Кудзелава — 13,65 секунды.

Максім Грабарэнка заняў пятае месца на дыстанцыі 200 метраў, пераадолеўшы яе за 22,25 секунды. Перамогу атрымаў француз Аляксандр Ферандо — 21,36, другое месца ў яго суайчынніка Райна Зезэ — 21,55, на трэцім з такім жа вынікам апынуўся датчанін Тазана-Мікель Каманга-Дурбак.

У скачках у даўжыню лепшы вынік паказала беларуска Настасся Мірончык-Іванова. У сваёй лепшай спробе спартсменка ўляцела на 6,66 метра. На другім месцы амерыканка Талія Брукс — 6,57 метра. Калумбійская спартсменка Катрын Ібарген з вынікам 6,56 заняла трэцяе месца. Праз некалькі дзён пасля гэтай перамогі Настасся святкавала новую. Яна стала лепшай на турніры скакуноў з шастом і ў даўжыню 16th Gоldеn Rооf Сhаllеngе. У сваёй лепшай спробе яна паказала вынік 6,94 метра. Гэтая перамога замацавала лідарства Настассі ў топ-лісце Wоrld Аthlеtісs, які яна ўзначальвае паўтара месяца.


2. Беларусы Іван Брынза і Ягор Шлюпскі — сярэбраныя прызёры маладзёжнага чэмпіяната Еўропы па акадэмічнаму веславанню ў Дуйсбургу (Германія). Беларускі экіпаж заняў другое месца ў фінальным заездзе мужчынскіх двоек парных з вынікам 6 хвілін 27,49 секунды. На першым месцы ў гэтай дысцыпліне ірландцы Дэір Лінч і Ронан Берн — 6 хвілін 23,56 секунды. Бронза ў іспанскага дуэта Івана Рыка Кастра і Алейкс Гарсія Пуйолар — 6 хвілін 29,17 секунды.

У гонках распашных чацвёрак бязрульных беларускі Ганна Цішкова, Дар'я Новікава, Дзіна Галуц і Таццяна Філіпава занялі чацвёртае месца з вынікам 6 хвілін 49,38 секунды. Такі ж вынік паказала і жаночая чацвёрка распашная з рулявой у складзе Аляксандры Маркевіч, Яўгеніі Гапоненкі, Марыі Бажамой, Ганны Валаховіч і Паліны Кацевіч.


3. Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у 12-ы раз пацвердзілі тытул чэмпіёна Беларусі сярод мужчынскіх камандаў. У апошнім матчы фінальнага этапу 28-га нацыянальнага першынства яны ўпэўнена абыгралі сапернікаў з магілёўскага «Барысфена» з вынікам 92:53 (18:14, 19:11, 31:14, 24:14). Лепшым іграком сярод мінчан стаў Максім Салаш, які набраў 26 балаў. Ён жа быў прызнаны лепшым іграком усяго фінальнага этапу. У матчы за трэцяе месца баскетбалісты «Гродна-93» адолелі віцебскі «Рубон» з вынікам 67:60 (21:15, 22:11, 11:15, 13:19).


4. Вікторыя Азаранка, якая займае 27-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У папярэднім раўндзе, 1/16 фіналу, былая першая ракетка свету ўпэўнена перамагла прадстаўніцу Польшчы Ігу Швёнтэк (53-і нумар рэйтынгу WTА) — 6:4, 6:2. Да гэтага Вікторыя сустракалася з беларускай Арынай Сабаленка, 11-й ракеткай свету, і абыграла яе з вынікам 6:1, 6:3.

Беларускі Аляксандра Сасновіч (106-ы нумар WTА), Вольга Гаварцова (130 WTА) і Вера Лапко (351 WTА) скончылі свае выступленні на US Ореn. У спаборніцтвах сярод мужчын беларус Ягор Герасімаў (72-і нумар сусветнага рэйтынгу) прайграў на другім раўндзе турніру. Адкрыты чэмпіянат ЗША скончыцца 13 верасня.


5. Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UСІ) прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па веласпорце на шашы з 24 да 27 верасня ў Імале (Італія). Раней форум планаваўся ў швейцарскіх гарадах Эгль і Марціньі, але праз забарону на правядзенне масавых спартыўных мерапрыемстваў чэмпіянат пройдзе ў Італіі. Спаборніцтва пачнецца 24 верасня жаночай індывідуальнай гонкай з раздзельным стартам. На наступны дзень у гэтай дысцыпліне будуць спаборнічаць мужчыны. Групавыя гонкі закрыюць планетарны форум 26 і 27 верасня.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Пераможны настрой беларусаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».