Вы тут

Уступная кампанія пройдзе ў 2022 годзе па новых «правілах гульні»


Міністэрства адукацыі распачынае грамадскае абмеркаванне змянення фармату ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2022 годзе.


Новы фармат прадугледжвае замест выпускных экзаменаў правядзенне нацыянальнага экзамену па двух прадметах, сумешчанага з цэнтралізаваным тэсціраваннем (ЦТ).

Выпускнік школы здае нацыянальны экзамен па рускай ці беларускай мове (на выбар) і яшчэ адзін прадмет на выбар (матэматыку, фізіку, замежную мову і іншыя), які з’яўляецца другім профільным прадметам для спецыяльнасці, на якую плануецца паступленне.

Па заканчэнні школы выпускнік атрымлівае:

  • сертыфікаты ЦТ (набраныя балы ЦТ па гэтых прадметах будуць улічвацца шляхам выстаўлення ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі);
  • атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі з падлічаным у ім сярэднім балам.

Абітурыенты, якія скончылі школу ў бягучым годзе, па жаданні здаюць дадаткова ЦТ па адным профільным прадмеце (матэматыку, фізіку, замежную мову і іншыя) для пашырэння магчымасці выбару спецыяльнасцяў пры паступленні.

Абітурыенты, якія скончылі школу ў папярэднія гады, здаюць ЦТ па рускай ці беларускай мове (па выбары) і ў абавязковым парадку па другім профільным прадмеце для спецыяльнасці, на якую плануецца паступленне. Таксама яны могуць здаць ЦТ дадаткова па любым прадмеце для пашырэння магчымасці выбару спецыяльнасцяў для паступлення.

Для ўсіх абітурыентаў прадугледжаная здача ўнутранага экзамену па першым профільным прадмеце па ўсіх спецыяльнасцях. Па гуманітарных спецыяльнасцях здаецца гісторыя Беларусі.

Агульная сума балаў пры залічэнні складаецца:

  • з бала па ўнутраным экзамене ў ВНУ (першы профільны прадмет);
  • з балаў па двух сертыфікатах ЦТ (па беларускай або рускай мове і па другім профільным прадмеце);
  • з сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Абмеркаванне змяненняў ажыццяўляецца шляхам накіравання заўваг і прапаноў на электронны адрас infominedu@unibel.by з пазнакай «змяненне фармату уступнай кампаніі», а таксама пры дапамозе спецыяльна створанага бота ў Telegram.

У Міністэрстве адукацыі звяртаюць увагу, што адказаў на заўвагі і прапановы не будзе, яны будуць разгледжаны міжведамаснай рабочай групай па распрацоўцы новай рэдакцыі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.