Вы тут

У Беларусі адбылася прэм'ера «Довада»


Рэжысёр стужкі Крыстафер Нолан заявіў, што дадзены праект з'яўляецца самым маштабным у яго кар'еры. Нагадаем, што менавіта Нолан здымаў такія знакамітыя фільмы, як «Памятай» (2000 г.), «Пачатак» (2010 г.), «Інтэрстэлар» (2014 г.).


Фота з сайта kіnopoіsk.ru.

У фантастычным баявіку расказваецца гісторыя агента ЦРУ, які разам з брытанскай разведкай спрабуе прадухіліць трэцюю сусветную вайну. Героі карыстаюцца інверсіяй часу, каб раскрыць інфармацыю аб мінулым з будучыні. Ролю галоўнага персанажа выканаў Джон Вашынгтан. Акрамя яго, у фільме ўзялі ўдзел Роберт Патынсан і Элізабет Дэбікі.

«Довад» цікавы не толькі сваім акцёрскім складам, але і самой датай прэм'еры. Нягледзячы на каранавірус, выхад фільма на вялікія экраны перанеслі толькі на два тыдні. Складана прадказаць, ці паўплывае эпідэміялагічная сітуацыя на касавыя зборы «Довада», але работнікі кінатэатраў спадзяюцца, што прэм'ера стане пэўным штуршком, які прымусіць людзей вярнуцца ў кіназалы.

У адным з сваіх інтэрв'ю Нолан падзяліўся: «Мяркую, што гледачы, знаёмыя з маімі папярэднімі фільмамі, могуць заўважыць у «Довадзе» мноства ідэй, якім ужо гадоў дваццаць. Напрыклад, ідэя кулі, якая выскоквае з мура і вяртаецца ў зброю. Гэтая метафара ўжо была ў фільме «Памятай». Я быў зачараваны гэтымі думкамі і ідэямі. Спадзяваўся аднойчы ўвасобіць іх у чымсьці, дзе з метафары яны ператворацца ў рэальнасць. На гэта ў мяне сышло шмат часу. Над шпіёнскім жанрам і над тым, як аб'яднаць свае ідэі ў гэтым жанры, я працаваў шэсць гадоў».

Адзначым, што паказваць «Довад» будуць адразу некалькі мінскіх кінатэатраў: «Аўрора», «Беларусь», «Камсамолец» і «Бярэсце». Жыхары Гомеля змогуць пабачыць фільм у кінатэатры імя Калініна і «Мір». У Магілёве дэманстраваць стужку будуць такія кінатэатры, як «Ветразь», «Космас», «Кастрычнік», «Радзіма», «Чырвоная Зорка». У Гродне — «Космас» і «Кастрычнік», а ў Брэсце — «Беларусь» і «Мір». У Віцебску «Довад» будзе даступны да прагляду толькі ў Доме кіно.

Фільм у пракаце да 9 верасня ўключна.

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: «Самы амбіцыйны фільм з тых, што мы рабілі»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.