Вы тут

У Беларусі выдаецца навукова-папулярны часопіс «Беларускі музей»


Амаль што незаўважанай шырокай грамадскасцю аказалася падзея, якая стасуецца і з музейным жыццём, і з медыйнымі працэсамі. У нашай краіне пачаў выдавацца навукова-папулярны часопіс «Беларускі музей».


Вок­лад­ка но­ва­га ча­со­пі­са.

Ужо пабачыў свет другі нумар выдання, якое пакуль што прыходзіць да чытача штоквартальна. Заснавальнік часопіса — Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Павел САПОЦЬКА. У склад навукова-рэдакцыйнай рады ўваходзяць дасведчаныя музейшчыкі, арганізатары музейнай справы — Н. Задзяркоўская, М. Бяспалая, Ю. Кітурка, А. Ляшковіч, М. Рыбакоў, У. Пракапцоў.

У другім нумары чытача чакаюць сустрэчы з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніком Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаідай Кучар («На службе культуры і Беларусі»), прафесарам Аляксандрам Гужалоўскім («Асэнсаваць феномен на тэарэтыка-філасофскім узроўні»), які разглядае музейную справу на старонках айчынных дысертацыйных даследаванняў, даследчыцай Надзеяй Саўчанкай («Вярнуць забытае імя фатографа: праект «Сава Сіўко (1888—1978). Фатограф Любчанскага краю»), вядучым метадыстам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Таццянай Ушылавай, якая разглядае гісторыю музея-сядзібы Францішка Багушэвіча «Кушляны» («Калок мілейшы, як чужыя клямкі...»), з музейшчыкам Ігарам Івановым («Гарадская плошча Стоўбцаў — запыленая кніга на незнаёмай мове»), які разважае пра актуалізацыю гістарычнага цэнтра горада, з жывапісцам і графікам Аляксандрам Салаўёвым («Я прызнаю ў мастацтве толькі споведзь...»), калекцыя работ якога захоўваецца ў зборах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка...

«Беларускі музей» — сапраўдная з'ява. І ў айчыннай музейнай справе. І ўвогуле ў сучаснай беларускай нацыянальнай культуры. І ў медыйнай справе. Нацыянальны гістарычны музей, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зрабілі выразны крок да сур'ёзнай кансалідацыі навуковага, глыбокага практычнага досведу айчынных музейшчыкаў. Такога характару выданняў заўсёды не ставала. «Беларускі музей», відавочна, прадаўжае традыцыі, якія ў розныя дзесяцігоддзі запачаткоўвалі «Наш край», «Спадчына» («Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»), «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс»...

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Мілей за чужыя клямкі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.