Вы тут

Днямі ў продаж паступіў новы каляндар «Родны край»


Яны — насценныя, перакідныя — здаўна ўпрыгожвалі хаты беларусаў, прасвятлялі, узбагачалі ведамі і карыснымі парадамі, уздымалі настрой добрымі вершамі ці жартамі. А калі ўсё гэта яшчэ і на першай дзяржаўнай мове…


Днямі ў продаж паступіў новы каляндар «Родны край». На яго невялікіх старонках можна прачытаць пра нашых славутых папярэднікаў — юбіляраў 2021 года, пра зноў жа, нашыя вынаходніцтвы і адкрыцці, традыцыйныя святы і абрады. Знайсці адказы на заўжды актуальнае: як захаваць здароўе і бадзёрасць, як вырасціць багаты ўраджай, пабудаваць адносіны ў сям'і, знайсці свае карані, умацаваць сілу волі, не памыліцца ў выбары насення, прыгатаваць новыя стравы, што лепш есці на сняданак і што, напрыклад, рабіць са злосцю, калі хочацца яе спагнаць...

Дзякуючы гэтаму выданню чытач не прапусціць таксама святы (дзяржаўныя, прафесійныя, сусветныя...), свае і чужыя імяніны, знойдзе шмат карыснай інфармацыі з гісторыі нашых гарадоў і мястэчак...

Да ўсяго застаецца дадаць, што падрыхтавана гэтае выданне выдавецтвам «Беларусь». Тыраж яго 4500 паасобнікаў.

Алена Емяльянчык

Загаловак у газеце: У Новы год з новым календаром

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».