Спецыяльнасці, якія можна атрымаць у БНТУ, вельмі важныя для развіцця краіны, лічыць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір КУХАРАЎ. Віцэ-прэм’ер прыехаў павіншаваць першакурснікаў гэтага ўніверсітэта з пачаткам навучальнага года.
— Ведаю, што сёння для многіх з вас споўнілася мара: вы паступілі ў ВНУ, на прафесію, да якой упарта рыхтаваліся, — сказаў ён студэнтам падчас урачыстай лінейкі. — Яшчэ сто гадоў таму людзі разумелі, што будучыня за тэхнічнымі спецыяльнасцямі, якія забяспечваюць стабільнае развіццё краіны. У гэтай установе склаліся не толькі добрыя традыцыі, якія і ёсць залог поспеху, але і выдатны выкладчыцкі састаў, самае сучаснае абсталяванне для атрымання якаснай адукацыі. Ваша задача — атрымаць веды, якія з’яўляюцца самым важным багажом для жыцця чалавека.
Студэнтаў прыехаў павіншаваць таксама старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр ШУМІЛІН, выпускнік БНТУ.
— Беларусь узяла курс на інавацыйнае развіццё, пабудову эканомікі ведаў, а без высокага ўзроўню адукацыі, падрыхтоўкі спецыялістаў інжынернага профілю немагчыма развіваць дзяржаву і будаваць магутную эканоміку, — лічыць Аляксандр Шумілін.
Гэты год для БНТУ асаблівы, бо менш чым праз сто дзён універсітэт будзе адзначаць 100 гадоў з дня заснавання. За гэты час тысячы яго выпускнікоў сталі выдатнымі вучонымі, прадпрымальнікамі, сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Сёння падрыхтоўкай інжынерных кадраў для народнагаспадарчага комплексу краіны па 89 спецыяльнасцях ажыццяўляюць 119 кафедраў і 2195 выкладчыкаў. З іх 1100 маюць вучоныя ступені і званні, у тым ліку два акадэмікі НАН Беларусі, 199 дактароў, прафесараў і 829 кандыдатаў навук, дацэнтаў.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.