Вы тут

​У Гродне прайшоў фестваль фарбаў «ColorFest»


Свята зладзілі на базе адпачынку «Прывал», што на беразе Нёмана. Маляўнічая феерыя стала традыцыйнай напрыканцы лета. Але з кожным годам набывае новыя рысы. Сёлета свята адбылося надзвычай маштабным, а яркія фарбы «холі» успыхвалі на працягу двух дзён.


Арганізатары падрыхтавалі нямала сюрпрызаў для наведвальнікаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Асаблівае ўражанне ад каляровага свята атрымалі дзеці. Дарослыя таксама не адставалі і дружна весяліліся, запускаючы адзін у аднаго мяшочкі з фарбай. Тыя, хто хацеў проста паназіраць за смешнымі падзеямі, маглі гэта зрабіць у спецыяльных зонах адпачынку. Адтуль можна было ўбачыць, як месца актыўнага фэста пераўтвараецца ў вялікую карціну ў стылі імпрэсіянізму.

Для свята арганізатарам спатрэбілася некалькі сотняў кілагарам мяшочкаў з фарбай. Пасля каляровага фэсту ўсіх чакала пенная вечарына і дробны душ вакол пляцоўкі. Як аказалася, фарбы «холі» лёгка адмываюцца як са скуры, так і з адзення. Многія ўдзельнікі пакінулі каляровы фэст з добрымі ўражаннямі і мноствам фотаздымкаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».