Вы тут

Як прайшоў этнафэст «Кліч Палесся»


У апошнюю суботу жніўня нарэшце адбыўся фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Ён праходзіць адзін раз у два гады, а сёлета стаў шостым па ліку. Як заўсёды, свята прайшло на прыпяцкім беразе ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Можна сказаць, у самым сэрцы беларускага Палесся.


Адметная і сама вёска. Тут знаходзіцца адміністрацыя Прыпяцкага нацыянальнага парка, а сам запаведнік з’яўляецца пачынальнікам і арганізатарам маштабнага і ўжо вядомага форуму захавання і папулярызацыі векавых культурных набыткаў.

Гэтым разам фестываль змяніў дыслакацыю. Усе канцэртныя пляцоўкі і этнафальклорныя падворкі раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей перасунуліся на адну вялікую — у форме круга, пляцоўку, накшталт старажытнага кірмаша.

Тут упершыню пабудавалі высокую вежу — для агляду зверху і на прыпяцкі заток, і на прыгожыя пабудовы і, вядома, на само прыгожае і рознакаляровае свята. Узвялі прыгожую карчму пад чаротавым дахам, а яшчэ непадалёк ад берага змайстравалі вятрак — драўляны ветраны млын.

Але канцэптуальны змест праграмы фэсту застаўся ранейшы — паказ самабытных паляшуцкіх традыцый, якія дэманстравалі здольныя і таленавітыя майстры і рамеснікі, музыканты і пявунні, увішныя гандляры і дасціпныя і вясёлыя артысты, якія прыехалі са сталіцы, з Гомеля і нават з Украіны.

Вядома, свята ніколі не абыходзіцца без дзіцячых калектываў Петрыкава.

Як заўсёды, на галоўнай сцэне агучвалі званне і ўручалі дыпломы ганаровага палешука. Па традыцыі праводзілі і конкурс «Прыгажуня Палесся».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.