Вы тут

На Свіслаччыне прайшлі раённыя «Дажынкі-2020»


Фестываль хлебаробаў пачаўся з парада сельскагаспадарчай тэхнікі. Па вуліцы перад плошчай прайшлі найноўшыя экзэмпляры сяльгасмашын, якія задзейнічаны ва ўсіх відах палявых работ. А гэта і энэрганасычаныя трактары, шматфункцыянальныя агрэгаты, сучасныя камбайны, шматтонныя МАЗы...Пасля парада свята перамясцілася ў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе адбылася ўрачыстасць па ўшанаванні работнікаў АПК. 


Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі павіншаваў усіх прысутных з завяршэннем чарговай уборачнай кампаніі. Па яго словах, работы праведзены максімальна хутка, атрыманы добры ўраджай. Прадстаўнікі выканаўчай улады, раённага Савета дэпутатаў, прафсаюзаў уручылі ўзнагароды работнікам, якія паказалі найлепшыя вынікі на жніве.

Усе гаспадаркі раёна прадставілі прыгожыя караваі, выпечаныя з мукі новага ўраджаю. На вуліцы размясціліся дажыначныя падворкі, дзе кожны мог прыйсці і пачаставацца рознымі прысмакамі. Добры настрой падараваў канцэрт з удзелам арт-групы «Беларусы».

Маргарыта Ушкевіч 

фота «Свіслацкая газета»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.