Акцыю па бясплатнай прававой дапамозе грамадзянам у Дзень ведаў правядуць натарыусы Мiнскай абласной натарыяльнай палаты.
Цягам дня ва ўсiх натарыяльных бюро i канторах сталiчнай вобласцi можна будзе атрымаць кансультацыю наконт таго, як аформiць спадчыну, скласцi завяшчанне, што прапiсаць у шлюбным дагаворы, каму магчыма падарыць маёмасць, а таксама высветлiць iншыя пытаннi, якiя датычацца кампетэнцыi спецыялiстаў натарыята.
Поўны спiс натарыяльных бюро i кантор, а таксама час iх работы можна знайсцi на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Акрамя таго, тэрытарыяльныя палаты БНП актыўна ўдзельнiчаюць у рэспублiканскай дабрачыннай акцыi «Збяром партфель да школы». Падрыхтаваныя заплечнiкi з канцылярскiмi прыладамi перадаюцца першакласнiкам са шматдзетных i малазабяспечаных сем'яў.
Iрына СIДАРОК
Прэв’ю: metallicheckiy-portal.ru
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.