Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi, выбраўшы прыярытэтны кiрунак, не зварочвайце са шляху, iнакш усе намаганнi пойдуць прахам. Неабходна праявiць жорсткасць ва ўсiм, што датычыцца тэрмiнаў выканання работ. Але не варта захапляцца барацьбой з навакольнымi i падазраваць, што вас атачаюць адны ворагi. У сераду з'явiцца выдатны шанц паспяхова злучыць iдэi з практыкай, а мары ўвасобiць у рэальнасць. У суботу не варта звязвацца з рызыкоўнымi праектамi. Да выхадных многiя пазiцыi будуць адваяваны, i вы адчуеце сябе гаспадаром становiшча.


ЦЯЛЕЦ. Не варта адхiляць перспектыўныя прапановы, атрыманыя ў панядзелак. Зоркi лiчаць, што вы занадта падазроныя. Серада ўдалая для канструктыўных размоў з начальствам i дзелавых сустрэч. У пятнiцу не варта праяўляць негатыў i раздражняльнасць. У гэты дзень непажаданыя новыя знаёмствы. Найбольшую цягу да працоўнай дзейнасцi вы адчуеце, як нi дзiўна, у выхадныя — не супрацiўляйцеся, лепш накiруйце энергiю ў мiрнае рэчышча.

БЛIЗНЯТЫ. Вашы энергiя i напор акажуць вялiкi ўплыў на ўсiх, з кiм будзеце мець зносiны. Атрымаеце тое, да чаго даўно iмкняцеся, — абставiны складуцца на вашу карысць. Прапановы наконт работы будуць сыпацца як з рога дастатку. Пакiдаць старое, звыклае месца пры гэтым не варта, але вось данесцi да начальнiка думку пра тое, якi вы бясцэнны i таленавiты супрацоўнiк, будзе вельмi дарэчы.

РАК. На гэтым тыднi варта асаблiвую ўвагу звярнуць на прафесiйныя прапановы, вас чакаюць кар'ерны рост i поспех у справах. Каб дамагчыся поспеху, трэба проста прадэманстраваць свае здольнасцi. Iх у вас нямала. Зоркi абяцаюць пазiтыўны перыяд, вы будзеце выдатна сябе адчуваць i без напружання вырашыце шматлiкiя праблемы i задачы.

ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для працы i творчасцi. У многiх галiнах жыцця наспяваюць важныя перамены. Аднак пакуль не варта расказваць пра iх. У асабiстым жыццi не трэба пераследаваць карыслiвыя мэты i патрабаваць ад выбраннiка грошай i дарагiх падарункаў. У другой палове тыдня ваш аўтарытэт прыкметна ўзрасце, не трэба будзе ўзгадняць кожны крок з кiраўнiцтвам, свабода выбару застанецца за вамi. Пятнiца можа стаць днём падарожжаў i прыгод.

ДЗЕВА. Тыдзень можа аказацца неадназначным, з падводнымi камянямi i паддываннымi гульнямi. Неабавязкова ўсе праблемы вырашаць самастойна, у некаторых сiтуацыях вы пазбегнеце перагрузак дзякуючы дапамозе або парадзе сяброў. У аўторак загадзя прадумайце план дзеянняў, каб не ўзнiклi сваркi з блiзкiмi людзьмi. Серада можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня — паспрабуйце максiмальна выкарыстаць гэты спрыяльны момант. Пакуль ваш iмiдж працуе на вас, накiруйце энергiю ў сферу асабiстых адносiн.

ШАЛI. Спрыяльны перыяд для набыцця новых ведаў i змены работы. Шумныя кампанii ў пачатку тыдня не прынясуць нiчога, акрамя стомы, — вы будзеце адчуваць сябе камфортна толькi ў асяродку блiзкiх сяброў. У другой палове тыдня iнтуiцыя будзе падказваць верныя рашэннi: нават у сiтуацыях больш чым нязвыклых вы беспамылкова выбераце правiльную лiнiю паводзiн.

СКАРПIЁН. На гэтым тыднi паспрабуйце вызначыць прыярытэтныя задачы — i дасягнеце жаданай мэты, калi, вядома, не перастараецеся ў барацьбе з эмоцыямi. Удалае вырашэнне важнай праблемы дазволiць адчуць гонар за ўласную персону i абяцае прынесцi значныя грошы. У чацвер парадуюць блiзкiя людзi, магчымы прыбытак у сямействе. Верце ў лепшае, i ўсё збудзецца.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыднi самы час высветлiць адносiны i падумаць пра перспектывы. Вызначыўшыся, варта пачынаць спакойна дзейнiчаць. У вас ёсць рэальны шанц стаць сапраўдным гаспадаром становiшча. Творчы настрой у аўторак дазволiць здзiвiць свежымi iдэямi сяброў i калег. У сярэдзiне тыдня на асабiстым фронце магчымыя баталii, але да выхадных хмары рассеюцца, i вы выдатна праведзяце час у сямейным коле.

КАЗЯРОГ. Можаце адчуць прылiў сiл i энергii, хандра адступiць, сыдуць у мiнулае непрыемнасцi i страты. Дзякуючы аптымiзму, падтрымцы блiзкiх людзей i iнвестараў вы можаце актыўна ўключыцца ў рэалiзацыю новых вельмi перспектыўных планаў, асвоiць новую справу. Удалыя будуць знаёмствы па iнтэрнэце, у вас знойдзецца шмат агульнага. Паспрабуйце не ўпусцiць спрыяльны момант.

ВАДАЛIЎ. Вашы намаганнi на гэтым тыднi пажадана накiраваць на захаванне раўнавагi з навакольным светам. Не чакайце, што будзе лёгка i проста. Не думайце, што вам усе вiнныя. Нешта няўлоўнае зменiцца ў сераду, i жыць стане значна прыемней i спакайней. А непаразуменнi, якiя з'явяцца ў чацвер, хутка ўладзяцца i не паўплываюць на паспяховы вынiк справы. У пятнiцу не выключаныя вялiкая нагрузка, стомленасць, блытанiна ў справах i праблемы.

РЫБЫ. Паспрабуйце не звяртаць увагi на мiтусню i не пароць гарачку. Усе рашэннi неабходна прымаць на цвярозую галаву, не дазваляючы эмоцыям умешвацца ў працэс. У сярэдзiне тыдня магчымыя пэўныя праблемы ва ўзаемаадносiнах у сям'i. У пятнiцу можа з'явіцца нечаканае жаданне, якое лепш не рэалiзоўваць. У суботу не пачынайце нiякай справы з дрэнным настроем — паспрабуйце спачатку яго палепшыць.

Фота: mixnews.lv

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.