Вы тут

Як Бялынічы адсвяткуюць Дзень беларускага пісьменства


У першую нядзелю восені краіна святкуе Дзень беларускага пісьменства. Сёлета яго ўдзельнікаў будуць прымаць у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Менавіта тут 6 верасня сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.


Праграма XXVII Дня беларускага пісьменства

Фота БЕЛТА

— На падставе прапаноў асноўнымі «пунктамі» свята стануць Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Падрыхтаваны шэраг выданняў, напрыклад, мастацкі альбом В. Бялыніцкага-Бірулі, кніга «І маці Божай памалюся», іншыя адметныя кнігі. Усе найбольш маштабныя мерапрыемствы пройдуць 6 верасня. Сярод іх — урачыстае адкрыццё свята. Для стварэння яго мастацкай канцэпцыі былі выкарыстаны гістарычныя, краязнаўчыя звесткі пра Бялынічы, Магілёўшчыну, — адзначыў напачатку размовы ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. — Пройдзе ўзнагароджанне пісьменнікаў — пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У межах свята адбудзецца экспедыцыя «Дарога да святыняў», пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні», будуць падведзены вынікі конкурсу «Кніга з экрана», а таксама іншых творчых спаборніцтваў, што праводзіліся напярэдадні. Дадуць старт гістарычнай квэст-гульні «Скарб князя Гальшанскага», да якой запрашаюцца ўдзельнікі свята. А 5 верасня ў 11 гадзін адбудзецца круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: Слова стваральнае і разбуральнае» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў з многіх краін свету. Пра гэта падрабязна расказаў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч.

Сярод заснавальнікаў і арганізатараў круглага стала, галоўная мэта якога прыцягнуць увагу да беларускага прыгожага пісьменства ў свеце, — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сустрэча майстроў слова пройдзе ў фармаце Zum-канферэнцыі, але паглядзець яе можна будзе і ў трансляцыі на YоuTubе.

На цэнтральнай плошчы каля райвыканкама 5-6 верасня будуць працаваць павільёны «Друкарскі двор», «Слова пісьменніка» і многія іншыя, дзе ўдзельнікі і госці Дня беларускага пісьменства змогуць азнаёміцца з кніжнымі навінкамі і сустрэцца з пісьменнікамі. Таксама будуць прадстаўлены экспазіцыі перыядычных выданняў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі і аўтограф-сесіі пройдуць на пляцоўцы «Слова пісьменніка».

Фота БЕЛТА

У сваю чаргу, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка адзначыў, што робіцца ўсё для таго, каб удзельнікам свята і гасцям было зручна і камфортна.

— Наш горад і вобласць пасля гэтага свята атрымаюць добрую спадчыну, таму што была праведзена грунтоўная падрыхтоўка, якая закранула інфраструктуру горада, транспартныя магістралі і цэлы шэраг аб'ектаў культуры. Безумоўна, жамчужынай тут можна лічыць рэканструяваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, які першапачаткова з'явіўся 50 гадоў таму, а цяпер зноў чакае сваіх наведвальнікаў. Установа не толькі абсталявана ўсімі сучаснымі тэхналогіямі — у ёй створана безбар'ернае асяроддзе, а гэта зробіць мастацтва даступным шырокаму колу наведвальнікаў. Звяртаю ўвагу і на такую пляцоўку, як «Лёс зямлі маёй праз слова», дзе адлюстраваны этапы развіцця нашага рэгіёна. Магілёўскі аблвыканкам, Бялыніцкі райвыканкам запрашаюць усіх далучыцца да свята і адкрываць новыя старонкі і таямніцы нашага краю.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Па добрай традыцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.