Вы тут

Як ідзе «перазагрузка» у Наваполацку?


У Наваполацку, дзе каля 98,8 тысячы жыхароў, як і ў Полацкім раёне ў цэлым, актыўна рэалізуецца комплексны план паскоранага развіцця. У гэтым горадзе абласнога падпарадкавання, адным з самых маладых у краіне за прыкладна паўтара года рэалізацыі мерапрыемстваў многае зроблена для больш багатага, камфортнага, адпаведнага патрэбам часу жыцця.


Наваполацк вядомы як цэнтр беларускай нафтахіміі, адзін з самых развітых у прамысловым і навуковым аспектах у Беларусі. Тут адразу кідаецца ў вочы іншы тэмп жыцця. Наваполацку ўсяго толькі 62 гады, а для горада — гэта ўзрост немаўляці. Вельмі прасторны, у якім даволі цяжка заблудзіцца. Як жартуюць тутэйшыя, галоўнае, запомніць назву самай цэнтральнай вуліцы — Маладзёжная, а астатнія побач...

Тут жыве шмат моладзі і людзей, якім далёка да пенсіі...

Што здзіўляе гасцей — гэта трамвай, які даволі рэдкая з'ява для параўнальна невялікага горада.

Трэба сказаць, што добрыя перамены адбываюцца літаральна кожны месяц, і гэта адчуваецца гараджанамі. Нават скептыкі канстатуюць, што «малодшы брат Полацка» мяняецца ў лепшы бок, патрэбы, пажаданні, мары яго жыхароў улічваюць і стараюцца рэалізаваць. Наконт гэтага, дарэчы, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў падкрэслівае, што, каб зразумець, што ў першую чаргу неабходна гараджанам, праводзіліся апытанні і не толькі. Уважліва вывучаюцца прапановы і заўвагі, дапаўненні падчас сустрэч у працоўных калектывах, прамых тэлефонных ліній, асабістых прыёмаў.

Дэпутаты розных узроўняў (ад гарадскога да парламенцкага) тут бралі пад увагу кожны сігнал, факты незадаволенасці, аргументы, якія, на думку нераўнадушных людзей, варта было ўлічыць пры рэалізацыі задуманага ўладай.

У комплексным плане развіцця горада (своеасаблівай «дарожнай карце») налічваецца 16 раздзелаў. І ў іх каля 180 мерапрыемстваў.

Нядаўна ў Віцебскім аблвыканкаме абмяркоўваўся ход рэалізацыі так званай перазагрузкі.

Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч акцэнтаваў увагу мясцовай улады на энергічны пошук крыніц фінансавання для рэалізацыі планаў. Трэба эфектыўней прыцягваць інвестыцыі, спрыяць стварэнню новых вытворчасцяў і адпаведна рабочых месцаў. Пры гэтым, канешне, не трэба забывацца, што акцэнт — на будаўніцтве заводаў, цэхаў, дзе канчатковая прадукцыя будзе не звязаная з перапрацоўкай нафты. Дарэчы, адзін з цікавых аспектаў вопыту — дзейнасць дзяржаўнага прадпрыемства, якое сартуе смецце і перапрацоўвае яго. Робяць там у ліку іншага і плітку для вуліц.

Пры гэтым на ААТ «Нафтан» сёлета плануецца скончыць мадэрнізацыю, вынікам якой стане павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты. Адпаведна павысіцца якасць вырабляемай прадукцыі.

Большай актыўнасці чакае ад кіраўніцтва гарвыканкама і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Ён нагадвае, што рэалізацыя комплексных планаў паскоранага развіцця на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. Менавіта Прэзідэнт стаў ініцыятарам надання новага дыхання населеным пунктам, дзе жыве 80 тысяч і больш чалавек. Паралельна трэба падцягнуць да гарадскога ўзроўню і глыбінку.


Сувязь часоў

Новы мост паміж самым старажытным горадам краіны Полацкам і Наваполацкам — доўгачаканы не адным пакаленнем жыхароў двух гарадоў. Сёлета плануецца яго здача.

Цікава, што на канструкцыі прадугледжана і веласіпедная дарожка. Такім чынам, можна будзе «закальцаваць» рух на «двух колах» у Полацку і зрабіць больш прывабным для аматараў не шкоднай для прыроды язды ў нафтаград...

Дарэчы, два гарады сталі першымі ў Беларусі, для якіх распрацавалі адзіны план устойлівай гарадской мабільнасці. У выніку Полацк і Наваполацк змогуць стаць «агульнай пляцоўкай» для сумеснага вырашэння рэгіянальных праблем грамадскага транспарту, вялікай нагрузкі дарог з-за вялікай колькасці і актыўнага выкарыстання аўтатранспарту…


На здароўе!

Нагодай для гонару людзей з абмежаванымі магчымасцямі стала рэалізацыя дзясяткаў мерапрыемстваў. У горадзе многае створана, каб не было бар'ераў для тых, хто не можа хадзіць, або робіць гэта з цяжкасцю.

Паспяхова рэалізуецца праект «Наваполацк — ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада». Сярод прапаноў — з'яўленне ў вучэбнай установе ліфта.

У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы стварылі цэнтр алергалогіі. Зроблена яшчэ шмат іншага, каб медыцына была на ўзроўні найлепшых сусветных стандартаў.

Між іншым, усё больш развіваецца кірунак медыцынскага турызму.

Пацвярджэннем таго, што ў пяцігодцы зроблена шмат вельмі карыснага, з'яўляецца занясенне Наваполацка ў 2020 годзе на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта — высокая адзнака, прызнанне дасягненняў, правільнасці дзеянняў мясцовай улады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.