Вы тут

​Валюта ёсць i будзе. Без абмежаванняў


Нацыянальны банк не плануе ўводзiць валютныя абмежаваннi, каб стрымаць рост курсаў замежнай валюты. Пра гэта днямi заявiў член праўлення Нацбанка Дзмiтрый Мурын.


Ён жа растлумачыў, чаму так актыўна растуць курсы валют у нашай краiне. На думку Дзмiтрыя Мурына, «фундаментальных фактараў для такой дынамiкi курса, якую мы назiраем, няма. Адзiная прычына — негатыўныя чаканнi».

Па словах члена праўлення Нацбанка, попыт на валюту пачаў расцi ў канцы лiпеня, а апошнiм часам «былi днi, калi попыт узрастаў супраць звычайнага амаль у тры разы». У сувязi з гэтым Нацыянальны банк краiны не плануе ўводзiць якiя-небудзь валютныя абмежаваннi. Акрамя таго, у Нацбанку лiчаць, што ўвядзенне абмежаванняў прынясе супрацьлеглы эфект.

Дзмiтрый Мурын лiчыць, што на цяперашнi момант праблема з дэфiцытам наяўнай валюты ў некаторых банках носiць тэхнiчны характар i звязана з фiзiчнай адсутнасцю купюр па прычыне вялiкага попыту. Праблем з валютнай лiквiднасцю ў банкаў няма.

Таксама Нацбанк не збiраецца вяртаць абавязковы продаж валютнай выручкi, уводзiць мэтавы продаж валюты, абмяжоўваць уклады або валютныя рахункi. Пры гэтым па неабходнасцi рэгулятар гатовы рэфiнансаваць банкi не толькi ў беларускiх рублях, але i ў замежнай валюце.

Таксама стала вядома, што Нацыянальны банк Беларусi рэкамендуе банкам своечасова падмацоўваць абменныя пункты, касы грашовай наяўнасцю для бесперабойнага правядзення валютна-абменных аперацый. У прыватнасцi, спецыялiсты Нацбанка падрыхтавалi паведамленне, якое атрымалi ўсе фiнансавыя iнстытуты. У iм гаворыцца, што «з улiкам назiраемага ў апошнiя днi павышанага попыту на замежную валюту Нацыянальны банк лiчыць неабходным прыняцце з боку банкаўскага сектара ўсебаковых i вычарпальных мер па своечасовым падмацаваннi абменных пунктаў, кас грашовай наяўнасцю ў аб'ёмах, неабходных для бесперабойнага правядзення валютна-абменных аперацый на працягу рабочага дня i ажыццяўлення аперацый па продажы наяўнай замежнай валюты насельнiцтву ў адпаведнасцi з попытам па курсе, якi складваецца на ўнутраным валютным рынку».

Нацбанк таксама лiчыць мэтазгодным больш актыўна iнфармаваць жыхароў нашай краiны пра магчымасць здзяйснення безнаяўных валютна-абменных аперацый, у тым лiку пры дапамозе сiстэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання клiентаў, а таксама з выкарыстаннем банкаўскiх плацежных картак, эмiтаваных да рахункаў у замежнай валюце. «Пры гэтым банкам варта ўзважана i эканамiчна абгрунтавана падыходзiць да ўстанаўлення курсаў пакупкi i продажу замежнай валюты», — адзначае ён. Таксама рэгулятар звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага iнфармавання клiентаў аб устаноўленых абменных курсах i iх змене. Гэтая iнфармацыя павiнна размяшчацца на стэндах, электронных табло, афiцыйных сайтах банкаў, з выкарыстаннем бягучага радка на мультымедыйных экранах.

Як вядома, за некалькi дзён да гэтага Нацбанк прыняў рашэнне часова абмежаваць выдачу банкам крэдытаў авернайт. Эксперты звязваюць гэта з узмацненнем жорсткасцi грашова-крэдытнай палiтыкi, каб банкi канкурыравалi за прыцягненне грошай Нацбанка. Было падкрэслена, што рэгулятар не адмаўляецца ад падтрымкi банкаў лiквiднасцю, але ён будзе задавальняць гэты попыт галоўным чынам на аўкцыённай аснове.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: azinvex.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».