Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Фаршыраваны перац

Спатрэбiцца: балгарскi перац — 3 кг, квяцiстая капуста — 1,5 кг, цыбуля — 0,5 кг, морква — 1,5 кг, баклажаны — 1,5 кг, алей — 150 мл. Марынад: вада — 1 л, воцат 9 % — 350 мл, цукар — 350 г, соль — 2 ст. л., па 7 гарошын духмянага i чорнага перцу, часнок.

Моркву ачысцiць, надраць на буйной тарцы. Баклажаны нарэзаць тоненькiмi брусочкамi. Цыбулю ачысцiць i парэзаць кубiкамi.

На алеi абсмажыць цыбулю, моркву i баклажаны. Пасалiць, паперчыць на смак i давесцi да гатоўнасцi. Адставiць астуджацца.

З перцаў выдалiць хвосцiкi так, каб атрымалiся «мiсачкi» для начынкi.

Бланшыраваць iх у кiпячай вадзе 2-3 хвiлiны.

Квяцiстую капусту разабраць на суквеццi i адварыць 5 хвiлiн. Астудзiць.

У кожны перац пакласцi начынку i прыкрыць яе суквеццем капусты, добра ўцiскаючы, каб агароднiна не выпадала.

Прыгатаваць марынад: у каструлi давесцi да кiпення ўсе iнгрэдыенты i варыць 5 хвiлiн.

На дно кожнага слоiка можна нарэзаць 1—2 зубчыкi часнаку. Можна па жаданнi дадаць для пiкантнасцi некалькi невялiкiх кавалачкаў горкага перцу.

Фаршыраванымi перцамi напоўнiць слоiкi. Залiць кiпячым марынадам. Прыкрыць вечкамi i стэрылiзаваць 15 хвiлiн. Закатаць слоiкi, перавярнуць уверх дном i пакiнуць астываць.

Зялёныя памiдоры ва ўласным соку

Спатрэбiцца: памiдоры — 1 кг, перац балгарскi — 5-6 штук (можна менш), часнок — 5 зубчыкаў, зяленiва — якое падабаецца, напрыклад хрэн i горкi перац. Для марынаду: вада — 1,5 л, соль — 2 ст. л., цукар — 2 ст. л., воцат — 3 ст. л.

Памiдоры парэзаць на долькi, перац — на кавалачкi памерам прыкладна 2х2 см або саломкай, зяленiва пасекчы, часнок прапусцiць праз часночнiцу або дробна парэзаць, горкi перац нарэзаць дробна. Прыгатаваць марынад, змяшаўшы ўсе iнгрэдыенты i давёўшы да кiпення (воцат дадаць, калi расол закiпiць). У каструлi старанна змяшаць агароднiну i зяленiва i залiць гарачым марынадам. Накрыць талеркай i зверху палажыць груз. Пакiнуць на суткi — i можна есцi. А можна па стэрыльных слоiках раскласцi пад полiэтыленавыя вечкi i захоўваць у халадзiльнiку або ў склепе.

Або больш пiкантны варыянт

Спатрэбiцца: памiдоры зялёныя — 1 кг, соль — 1 ст. л., цукар — 1 ст. л., воцат — 70 мл, часнок — 5—7 зубчыкаў, перац горкi — 1-2 штукi, зяленiва пятрушкi i сельдэрэю.

Вымытыя агароднiну i зяленiва трэба падрыхтаваць: памiдоры разрэзаць на долькi, зяленiва пасекчы, часнок прапусцiць праз часночнiцу або дробна парэзаць, горкi перац нарэзаць дробна. Усё змяшаць i пакiнуць на пару гадзiн пры пакаёвай тэмпературы. Напоўнiць слоiкi атрыманай нарыхтоўкай. Вады не дадаваць нi кроплi. Накрыць вечкам i пакiнуць у пакоi на суткi. Потым — у халадзiльнiк.


Як лёгка ачысцiць кафлю ад плям

Прапануем некалькi падказак, якiя дапамогуць ачысцiць кафлю, выдалiць бруд памiж швамi, а таксама захаваць глянцавы бляск i ахайны выгляд рабочай сцяны.

Спосаб 1

Неабходна развесцi ў 4 л вады 4 ст. л. буры (парашок можна набыць у аптэцы цi ў крамах для садаводаў), 100 мл воцату i 100 мл нашатырнага спiрту. Намачыце плiтку атрыманым сродкам i злёгку патрыце. Раствор лёгка выдалiць любыя забруджваннi i не пакiне разводаў.

Спосаб 2

Растварыце ў 0,5 л вады 3 ст. л. соды. Атрыманы сродак нанясiце на губку, а затым пратрыце ёй паверхню. Для ачысткi швоў выкарыстоўвайце старую зубную шчотку, змочаную ў содавым растворы.

Спосаб 3

Вазьмiце кавалачак лiмона i пратрыце забруджаныя ўчасткi. Праз 15 хвiлiн лiмонны сок размякчыць тлушч, i  яго можна будзе лёгка выдалiць губкай.

Спосаб 4

Асаблiва застарэлыя тлустыя плямы можна нацерцi содавай кашкай, а затым распылiць на iх воцат. Пасля таго як адбудзецца рэакцыя, проста пратрыце паверхню мяккай анучкай. Воцат не толькi добра выдаляе тлушч, але i надае керамiчнай паверхнi бляск.

Спосаб 5

Калi швы памiж плiткамi пастаянна забруджваюцца, скарыстайцеся простым трукам: вымыйце iх адным з прапанаваных спосабаў, дайце высахнуць i натрыце звычайнай парафiнавай свечкай. Такую ж працэдуру можна зрабiць i з кафляй у ваннай, дзе швы часта пакрываюцца цвiллю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».